Сёньня ў Стакгольме пачаўся IV форум грамадзянскай супольнасьці праграмы «Ўсходняе партнэрства». У ім удзельнічаюць прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў шасьці краінаў праграмы — Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Разам зь імі працуюць і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці краінаў Эўразьвязу, — паведаміў «Свабодзе» намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.