Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Літвы ў аўторак прыняў пастанову, згодна зь якой ад сярэдзіны сьнежня спыняюцца паўнамоцтвы цяперашняга складу Галоўнай выбарчай камісіі.

Адзначаецца, што заканадаўцы вынесьлі рашэньне на падставе вэрдыкту Канстытуцыйнага суду. У дзеяньнях супрацоўнікаў камісіі ўгледзелі парушэньне закону аб парлямэнцкіх выбарах. Асобнай пастановай сяброў парлямэнту міністар юстыцыі і Літоўскае таварыства юрыстаў абавязаны да 3 сьнежня падаць сойму кандыдатуры ў новы склад камісіі.

У суботу Канстытуцыйны суд Літвы заявіў, што пры вызначэньні вынікаў парлямэнцкіх выбараў і пры абвяшчэньні пераможцамі кандыдатаў Партыі працы на выбарах у шматмандатнай акрузе быў парушаны Закон аб парлямэнцкіх выбарах.

Суд таксама выявіў парушэньні ў Біржайска-Купішскай аднамандатнай выбарчай акрузе. У гэтай акрузе пераможцам быў зацьверджаны сацыял-дэмакрат Аляксандрас Зелцініс. Аднак, на думку Канстытуцыйнага суду, Галоўная выбарчая камісія не ўлічыла наяўнай інфармацыі аб магчымым масавым подкупе галасоў на карысьць некаторых кандыдатаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG