Нямецкі ПЭН-цэнтр уганараваў Ірыну Халіп прэміяй Германа Кестэна «за яе барацьбу за прасоўванне дэмакратыі і свабоды слова».
Падразьдзяленьне тэхнічнага абслугоўваньня нямецкай авіякампанія «Люфтганза» атрымала заказ ад Аляксандра Лукашэнкі.
У гэтым матэрыяле – месцы, якія дастануцца кожнай з партыяў, што трапілі ў парлямэнт.
Экс-старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў сваім Жывым часопісе адказаў на закіды старшыні КХП-БНФ, зробленыя ім падчас нядаўніх відэавыступаў і онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода.
Групы нацыяналістаў і антыфашыстаў правядуць у нядзелю маршы ў сталіцы Польшчы, каб адзначыць Дзень незалежнасьці краіны.
Што паўплывала на вызваленьне генэрал-лейтэнанта Зайцава ад займанай пасады і чаму прызначаны Мальцаў?
Урады краінаў Балтыі стрымана адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра намер Беларусі пераарыентаваць перавалку сваіх грузаў на парты Ленінградзкай вобласці.
З ініцыятывы праваабарончай арганізацыі Östgruppen на адну з плошчаў Стакгольма ўсе ахвотныя прыносілі плюшавых мішак, каб адправіць чыноўнікам у Беларусь.
Экс-старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка перакананы, што Зянон Пазьняк наўмысна падмяняе паняцьці, намагаючыся «прышпіліць» да апазыцыі нейкія ўяўныя гранты.
Мікалай Статкевіч пацьвердзіў, што яго перавялі ў іншую камэру, зь лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны сьвятар.
Маці Лобава: «У Эдуарда адбылася важная падзея, яго наведаў ксёндз. Яны размаўлялі, ён прычасьціўся».
На «хімію», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, не прывозяць новых асуджаных.
Сярод удзельнікаў малітоўнага сьняданку былі былы кіраўнік Літвы і эўрадэпутат Вітаўтас Ландсбэргіс, міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне, амбасадар Літвы ў Менску Лінас Лінкявічус.
Нават на радзіме прэзыдэнта ў Шклове вось ужо два гады справа ня рухаецца далей за выкапаны катлаван, а ў Воршы спартовы аб’ект на 3,5 тысячы месцаў пераўтварыўся ў даўгабуд.
Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Вадзіма Зайцава. Паводле афіцыйных паведамленьняў, нагодай стала самазабойства падпалкоўніка КДБ.
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў паведаміў, што не далучаецца да Мэмарандуму, падпісанага ў Вільні на нарадзе кіраўнікоў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Што магло стаць прычынай адстаўкі старшыні КДБ? Адказвае галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук.
Старшыня КНР, генэральны сакратар ЦК КПК Ху Цзіньтао прызнаў, што Кампартыю краіны разьядае карупцыя, аднак выказаў упэўненасьць у тым, што партыя зможа самастойна «вылечыць хваробу без радыкальнага хірургічнага ўмяшаньня».
9 лістапада зь вязьнем гарадзенскай турмы Зьмітром Дашкевічам у турме сустрэлася адвакатка.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава.
Мэмарандум у абарону незалежнасьці быў падпісаны ў Вільні на нарадзе лідэраў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Ва Ўкраіне скончылі лічыць галасы пасьля парлямэнцкіх выбараў 28 кастрычніка. У 5 мажарытарных акругах будуць перавыбары — з-за фальсыфікацыяў ЦВК не змагла там вызначыць вынікі.
Тэма абмеркаваньня – 30 гадоў зь дня сьмерці Леаніда Брэжнева. Удзельнікі — аглядальнікі «Свабоды» Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч, рэдактар nn.by Андрэй Дынько і палітоляг Зьміцер Ісаёнак.
Вядома, што, як найменей, тры ключавых міністра — фінансаў, абароны, дзяржсакратар — абвясьцілі пра сваё жаданьне пакінуць кабінэт.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая пераарыентаваць свой транзыт з партоў краінаў Балтыі ў парты Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус увечары 8 лістапада прыехаў зь Менску ў Вільню.
Судзьдзя Тамара Моталь пакарала актывіста Маладога Фронту Ўладзімера Яроменка 15 суткамі турмы. У судзе Яроменак здолеў перадаць сябрам ліст.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму на сваю скаргу. Скардзіўся ён на адмову судзіць яго па-беларуску. Спадару Гоўшу прапанавалі перакладаць судовыя дакумэнты з расейскай на беларускую за свой кошт.
«Сьвятар малады, але вельмі дасьціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — піша Статкевіч.
Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад’езду свайго дома.
Кіраўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой падтрымала зварот расейскага гісторыка Ўладзімера Лаўрова з просьбай даць прававую ацэнку выказваньням Леніна.
Штэфан Фюле сустрэўся ў Брусэлі з жонкамі беларускіх палітвязьняў — Натальляй Пінчук і Марынай Адамовіч.
На нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя. На вашыя пытаньні адказаў старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
МЗС Літвы выклікаў амбасадара Беларусі Ўладзімера Дражына і выказаў яму пратэст у сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ля амбасады Літвы 6 лістапада ў Менску.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня прывезьлі ў гарадзенскую турму. Якія ўмовы чакаюць палітвязьня?
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ далучыўся да Мэмарандуму, які днямі быў прыняты ў Вільні на нарадзе кіраўнікоў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
У Пэкіне распачаўся 18-ты зьезд Кітайскай камуністычнай партыі, які можа быць галоўнай палітычнай падзеяй краіны за апошняе дзесяцігодзьдзе. Чакаецца, што зьезд вылучыць новае пакаленьне лідэраў.
У Пэкіне ва ўмовах захадаў узмоцненай бясьпекі пачаўся 18-ты зьезд кіроўнай Кампартыі Кітаю.
Палітычная рада Аб'яднанай грамадзянскай партыі ухваліла выніковы Мэмарандум, падпісаны днямі ў Вільні на нарадзе кіраўнікоў беларускіх партый і грамадзкі арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
8 лістапада ў МЗС Літвы будзе запрошаны прадстаўнік амбасады Беларусі. Яму будзе выказаны пратэст у сувязі з тым, што ўвечары 6 лістапада на тэрыторыю літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Менску, невядомымі былі кінутыя дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава.
9 лістапада ў Кіеве пройдуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Украіны і Беларусі.
Камітэт Эўрапарлямэнта па замежных справах прапануе забараніць экспарт з Эўразьвязу інфармацыйных тэхналогіяў, якія могуць быць выкарыстаны рэпрэсіўнымі рэжымамі для цэнзуры інфармацыі і для сыстэмаў сачэньня праз тэлефон і інтэрнэт.
«Мы перакананыя, што гэта злоснае хуліганства. Разьлічваем, што сьледчыя органы апэратыўна правядуць расьсьледаваньне, і вінаватыя будуць пакараныя», — заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных.
Жыхары Пуэрта-Рыка на рэфэрэндуме прагаласавалі за ўваходжаньне выспы ў склад ЗША на правах асобнага штата.
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча са старшынём Эўрапарлямэнту Марцінам Шульцам. <strong>Дадалося відэа</strong><br />.
У якасьці кампэнсацыі за беларускую схему з растваральнікамі Расея прэтэндуе на долі ў Менскім заводзе колавых цягачоў або абаронным канцэрне «Пеленг».
Ад першага сэнатара-гея да легалізацыі марыхуаны ў некаторых штатах – выбары 2012 году прынесьлі нямала сюрпрызаў.
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс чакае высноваў беларускіх праваахоўчых органаў у сувязі з выпадам супраць літоўскай амбасады ў Менску, на тэрыторыю якой у аўторак увечары кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.
Загрузіць яшчэ