Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы не сьпяшаецца з высновамі


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс чакае высноваў беларускіх праваахоўчых органаў у сувязі з выпадам супраць літоўскай амбасады ў Менску, на тэрыторыю якой у аўторак увечары кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.

«Я адназначна не адважуся даваць гэтаму назву да часу, пакуль у нас ня будзе вывадаў расьсьледаваньня», — цытуе delfi.lt словы Кубілюса, сказаныя журналістам у адказ на пытаньне, ці схільны прэм’ер лічыць інцыдэнт тэрактам.

Паводле Кубілюса, тое, што здарылася, гэта «інцыдэнт, які выклікае занепакоенасьць».

«Я не хацеў бы даваць нейкія ацэнкі, гэта выклікае ў нас заклапочанасьць, але мы чакаем расьсьледаваньня кампэтэнтных органаў — як Літвы, так і Беларусі. Спадзяюся, што такія рэчы ў будучыні больш не паўторацца», — сказаў літоўскі прэм’ер-міністар.

Тым часам сьледчы камітэт Партызанскага раёну Менску, на тэрыторыі якога знаходзіцца амбасада Літвы, распачаў крымінальную справу аб кіданьні «кактэйляў Молатава» на тэрыторыю амбасады. Ужо высьветлена, што бутэлькі кінулі на тэрыторыю амбасады два невядомыя. Гэта адбылося 6 лістапада ў 22 гадзіны 48 хвілін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG