Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі маладафронтаўца Рамана Васільева


Раман Васільеў
Раман Васільеў

Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад’езду свайго дома.

Пра гэта паведаміла «Свабодзе» Наста Палажанка.

Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе і 9 лістапада актывіста будуць судзіць.

8 лістапада суд Маскоўскага раёну Менску пакараў актывіста «Маладога фронту» Ўладзімера Яроменка 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў брыдкаслоўі. Уладзімера Яроменка затрымалі напярэдадні 7 лістапада, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі на знак пратэсту ён абліў валяр’янкай пастамэнт помніка Леніну ў Менску.

30 кастрычніка Раман Васільеў быў асуджаны да 5 сутак арышту. Хлопца затрымалі па дарозе зь вясельля Міколы Дземідзенкі і абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”. Разгляд справы ў мёрскім судзе спачатку адклалі, бо з дыягназам «гіпэртанічны крыз» Рамана спачатку пакінулі ў шпіталі пад міліцэйскай аховай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG