Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: «КДБ кіруе Лукашэнка, а ня Зайцаў ці хто іншы»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

На «хімію», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, не прывозяць новых асуджаных.

«Хімік» Павал Севярынец кажа, што спэцкамэндатуру ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну ў пачатку новага году могуць расфармаваць. Чуткі пра гэта сярод «хімікаў» і супрацоўнікаў камэндатуры ходзяць даўно, і ім усё больш веры, кажа Севярынец. Палітвязень спасылаецца на тое, што ўжо некалькі месяцаў камэндатура фактычна не папаўняецца новымі асуджанымі. «Тыя, хто адбыў тэрмін ці вызваліўся паводле амністыі, сыходзяць, а на іх месца новыя не зьяўляюцца. У будынку камэндатуры на другім паверсе вызвалілі крыло — пакоі пустуюць». Паводле палітвязьня, утрыманьне спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін эканамічна стратнае і не спрыяе перавыхоўваньню асуджаных, якія ня маюць добрай працы і часта парушаюць правапарадак.

На просьбу Свабоды Павал Севярынец пракамэнтаваў адстаўку старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. Севярынец згадаў, што папярэдняга старшыню КДБ Леаніда Ерына ведаў асабіста, размаўляў зь ім пасьля адной вулічнай акцыі ў ягоным службовым кабінэце, куды Ерын запрасіў удзельнікаў акцыі і журналістаў на размову. «Вадзіма Зайцава асабіста ня ведаў, але гэта ня мае значэньня — асоба старшыні КДБ пры Лукашэнку мала што значыць».

Севярынец: «Ня думаю, што прымаў рашэньне ён сам. Мяркую, яно прымалася мінімум на нарадзе ў Лукашэнкі. Увогуле, думаю, гэта была ініцыятыва Лукашэнкі, а астатнія толькі выканаўцы. Бо выглядала гэта ўсё, прабачце, як спроба на калгаснай дыскатэцы прыпалохаць „батанікаў“. Але ў любым выпадку той чалавек, які кіраваў у той час КДБ, адказны за тое, што там адбывалася з палітвязьнямі 19 сьнежня».

Павал Севярынец паведаміў, што атрымаў ліст ад Зьмітра Дашкевіча, напісаны яшчэ з мазырскай калёніі. «Дашкевіч тады чакаў этапу ў Горадню, трымаўся, мяркуючы па настроі, мужна», — кажа пра сябра Павал Севярынец. Севярынцу ўжо вядома, што Дашкевіч знаходзіцца ў гарадзенскай турме, у корпусе «Амэрыканка», мае асобнае спальнае месца і «аднаўляе сілы пасьля цяжкага этапу».

Сустаршыня БХД Павал Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG