Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк далучыўся да Мэмарандуму, падпісанага ў Вільні


Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ далучыўся да Мэмарандуму, які днямі быў прыняты ў Вільні на нарадзе кіраўнікоў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Пра гэта паведамляецца старонцы Рады БНР у facebook.

Сярод іншага, у Мэмарандумен адзначана, што "зарукай забесьпячэньня беларускага нацыянальнага сувэрэнітэту будзе аднаўленьне мэханізму прыняцьця беларускім грамадзтвам свабодных і абгрунтаваных рашэньняў аб сваёй палітычнай будучыні, што запатрабуе дэмантажу аўтарытарнага рэжыму. Як найхутчэй маюць быць прынятыя меры засьцярогі ад паўторнага надыходу аўтарытарызму і злоўжываньня ўладай".

Падпісанты Мэмарандуму таксама "пацьвярджаюць прызнаньне Рады БНР у яе статутнай ролі непартыйнага, надпалітычнага органу беларускай гістарычнай дзяржаўнасьці, будуць імкнуцца каардынаваць з Радай БНР працу дзеля дасягненьня вышэйзгаданых супольных задачаў, будуць разьлічваць на адпаведнае садзеяньне і падтрымку з боку Рады БНР, будуць спрыяць Радзе у яе дзейнасьці дзеля канчатковага спаўненьня свайго гістарычнага мандату".

Сёньня Мэмарандум быў ухвалены палітычнай радай АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG