Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне абвясьцілі канчатковыя вынікі выбараў


Украінская пасьлявыбарчая карыкатура
Украінская пасьлявыбарчая карыкатура

У гэтым матэрыяле – месцы, якія дастануцца кожнай з партыяў, што трапілі ў парлямэнт.

Украінскі ЦВК афіцыйна абвясьціў аб заканчэньні падліку галасоў на выбарах у Вярхоўную Раду, паведамляе РІА Навіны.

Абранымі прызнаныя 440 дэпутатаў (усяго ў Радзе 445 месцаў), 5 месцаў застаюцца свабоднымі, бо ЦВК пастанавіў, што ў пяці аднамандатных акругах немагчыма дакладна падлічыць галасы. У гэтых акругах будуць перавыбары.

Больш за ўсіх мандатаў у Вярхоўнай Радзе – 185 – атрымала «Партыя рэгіёнаў». «Бацькаўшчыне» дастанецца 101 месца, партыі УДАР – 40 месцаў, «Свабодзе» – 37, Камуністычнай партыі Ўкраіны – 32, «Адзінаму цэнтру» – 3, Народнай партыі – 2, партыі «Саюз» і Радыкальнай партыі Алега Ляшко – па адным месцы.

Акрамя таго, у Раду прайшлі 43 самавылучэнцы.

Выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся 28 кастрычніка. У цэлым праўладныя партыі перамаглі ў 114 выбарчых акругах, а апазыцыйныя – у 111. Пяціпрацэнтны бар'ер для трапляньня ў парлямэнт не змаглі пераадолець 16 украінскіх партый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG