У Менску завершыўся ўстаноўчы зьезд «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў». Старшынёй МХД абрана Марына Хоміч, па адукацыі філёляг.
Суд Цэнтральнага раёну 2 лістапада разгледзеў скаргу Аляксандра Дзядка, бацькі палітвязьня Мікалая Дзядка, аб прызнаньні сына пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
на сядзібе БНФ праходзіць устаноўчы зьезд грамадзкага аб’яднаньня «Маладыя хрысціянскія дэмакраты», моладзевага крыла аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»
Яўген Васьковіч просіць сваякоў даваць пра яго дазаваную інфармацыю.
Мікалай Аўтуховіч лістуецца зь дзясяткамі, калі ня сотнямі людзей, якія дасылаюць яму свае паштоўкі, фатаздымкі, вялікія лісты з словамі падтрымкі і звычайнай інфармацыяй пра сваё жыцьцё.
Алесь Бяляцкі нечакана пазваніў дамоў, жонка палітвязьня таксама атрымала ад яго новы ліст.
Заняўшы пасаду спэцыяльнага дакладчыка ААН аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Міклаш Харасьці заклікаў улады Беларусі і беларускую грамадзянскую супольнасьць да дыялёгу.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і ягоны супернік у прэзыдэнцкай гонцы, Міт Ромні, пачалі свой апошні выбарчы забег перад днём галасаваньня 6 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пэнсійным забесьпячэньні».
2 лістапада нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка і ягоныя аднадумцы з Маладога Фронту працягвалі шукаць яго ў турмах, але марна.
У сваім першым інтэрвію пасьля таго, як ён атрымаў прытулак у Вялікай Брытаніі, Андрэй Саньнікаў заявіў, што ягоная жонка Ірына Халіп не змагла пакінуць Менск і далучыцца да яго, бо на Ірыну беларускімі ўладамі накладзеныя абмежаваньні.
Літоўскія памежнікі затрымалі ў чацьвер найбольшую сёлета групу нелегалаў з Афганістану і Віетнаму – 21 чалавека.
Томаш Урублеўскі, галоўны рэдактар газэты Rzeczpospolita, падаў у адстаўку.
«Свабода» працягвае публікаваць водгукі на заявы старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка пра беларускую апазыцыю.
Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку – гораду, якому прынёс вялікую шкоду ўраган «Сэндзі» – заклікаў галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША 6 лістапада за дзейнага прэзыдэнта-дэмакрата Барака Абаму.
Адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута пракамэнтаваў заяву Зянона Пазьняка, што ён мае інфармацыю з КДБ.
У Кітаі паводле абвінавачаньня ў падрыўной дзейнасьці асуджаны на восем гадоў зьняволеньня 27-гадовы Као Хайбо.
Пяскоў растлумачыў, што ў Пуціна «абвастрылася старая спартовая траўма».
Агенцтва БелТА, а потым і дзяржаўныя тэлеканалы працытавалі інтэрвію Зянона Пазьняка сайту InterPolitTV, дзе ён рэзка скрытыкаваў апазыцыю. Мы спыталіся ў палітыка ці чакаў ён такога цытаваньня з боку дзяржаўных мэдыяў і як ён да гэтага ставіцца.
Эдуарду Лобаву дазволілі другое за год доўгатэрміновае спатканьне з маці.
У Жодзінскай і Гарадзенскай турмах не даюць інфармацыі, ці прывезьлі туды Зьмітра Дашкевіча.
У КДБ не пацьвярджаюць інфармацыю пра тое, што быў застрэлены ці застрэліўся палкоўнік, які працаваў у цэнтральным апараце.
Пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі сёньня прайшло паседжаньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Першым віцэ-прэзыдэнтам НАК быў абраны былы старшыня Памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі, віцэ-прэзыдэнтамі — былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў і былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі па спорце Мікалай Ананьеў.
Палітыкі камэнтуюць заявы старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка , у якіх ён рэзка скрытыкаваў беларускую апазыцыю.
Пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі сёньня прайшло паседжаньне Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Першым віцэ-прэзыдэнтам НАК быў абраны былы старшыня Памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі, тры месяцы таму звольнены за швэдзкі дэсант плюшавых мядзьведзікаў.
У Маскве і Пецярбургу паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў апазыцыйнай акцыі «Стратэгія-31» , якія ў 31 дзень месяца ладзяць мітынгі ў абарону 31 артыкулу Канстытуцыі — аб свабодзе сходаў.
Расейскі адвакат Максім Караткоў-Гуляеў заяўляе, што супрацоўнікі спэцслужбаў вымусілі яго пакінуць Беларусь, дзе ён знаходзіўся па сваіх справах.
Расея патрабуе ад Беларусі заплаціць 1,5 мільярда даляраў мыта за нафтапрадукты, прададзеныя ў трэція краіны пад выглядам растваральнікаў.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра спорту і турызму — ім стаў Аляксандар Шамко, які дагэтуль курыраваў каманду па пажарна-выратавальным спорце ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў.
Расейскі Савет Фэдэрацыі ўхваліў у сераду закон пра штрафы за парушэньне правілаў, зьвязаных са статусам «замежнага агента» для некамэрцыйных арганізацый, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле лічыць мэтазгодным аднаўленьне перамоваў у справе далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу.
Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў працягае распачатую напярэдадні палеміку пра ролю асобы Ёсіфа Сталіна ў гісторыі ХХ стагодзьдзя.
Пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў абраны дэпутатам у новы склад Вярхоўнай Рады. У сувязі з гэтым яму прыйдзецца пакінуць дыпляматычную пасаду. Варта чакаць прыбыцьця ў Менск новага кіраўніка ўкраінскай дыпмісіі.
У якую турму можа трапіць палітвязень Зьміцер Дашкевіч? Разважае праваабаронца, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка.
Алеся Крата зь Менску, Станіславу Гусакову зь Віцебску і Віталя Лопасава з Горадні асудзілі ў Сьвіслачы за спробу ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 году. Наперадзе суд над Віталём Ашуркам зь Бярозаўкі.
У Польшчы апазыцыя патрабуе неадкладнай адстаўкі ўраду, нягледзячы на тое, што інфармацыя аб сьлядах выбухоўкі на абломках прэзыдэнцкага самалёту не пацьвярджаецца.
Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.
Што адбываецца ў асяроддзі магілёўскай апазыцыі? Ці сапраўды яна забываецца на знакавыя даты гісторыі і выклікі часу?
На парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне пасьля падліку больш за 92% бюлетэняў разрыў паміж лідзіруючай кіруючай Партыяй рэгіёнаў і апазыцыйнай «Бацькаўшчына» скараціўся да шасьці адсоткаў галасоў.
У Мёрскі раённы суд яго даставілі з раённага шпіталя, куды ўчора ён трапіў з дыягназам «гіпэртанічны крыз».
Абвешчаныя ў панядзелак вынікі ўкраінскіх парлямэнцкіх выбараў дэманструюць імкненьне кіроўнай Партыі рэгіёнаў і прэзыдэнта Віктара Януковіча ісьці па тым жа шляху аўтарытарнага кіраваньня, што і суседнія Расея і Беларусь — піша The Washington Post.
Ні Макей, ні Лаўроў пра эканамічныя спрэчкі паміж Менскам і Масквой у сваіх кароткіх выступах ня згадвалі.
Польская пракуратура сьцьвярджае, што экспэрты не знайшлі на абломках прэзыдэнцкага самалёту, які разьбіўся 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам, ніякіх выбуховых рэчываў.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра карупцыю ў кіраўніцтве Мінспорту і НАК «Свабода» папрасіла пракамэнтаваць былога міністра спорту і міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова.
«Бедныя на Ўсходзе краіны галасуюць за камуністаў і Партыю рэгіёнаў, а бедныя на Захадзе — за „Свабоду“ і „Бацькаўшчыну“. І там, і там — бедныя і зьнядоленыя грамадзяне, якія хочуць помсты і ня хочуць прагрэсіўных зьменаў у краіне».
Спартовая газэта «Прессбол» публікуе фрагмэнты выступу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
Швайцарскія СМІ пішуць пра намер беларускіх уладаў зарэгістраваць у кантоне Цуг, што ў цэнтры канфэдэрацыі, фірму «Саюзкалій».
Расея дапаможа Беларусі ўвайсьці ў шэраг міжнародных рэгіянальных структураў.
«Расея не зьбіраецца заплюшчваць вочы на праблему правоў чалавека ў Беларусі», казаў год таму міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.
30 кастрычніка Менск наведае міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Тут адбудзецца пасяджэньне сумеснай калегіі зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі.
Загрузіць яшчэ