Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Нью-Ёрку падтрымаў Абаму


Майкл Блумбэрг
Майкл Блумбэрг

Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку – гораду, якому прынёс вялікую шкоду ўраган «Сэндзі» – заклікаў галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША 6 лістапада за дзейнага прэзыдэнта-дэмакрата Барака Абаму.

У артыкуле, апублікаваным у падтрымку Абамы, Блумбэрг ацаніў уклад прэзыдэнта ў барацьбу з глябальнымі зьменамі клімату, адзначыўшы, што разбуральны ўраган, ахвярамі якога толькі ў Злучаных Штатах сталі 80 чалавек, быў адной з праяваў кліматычнай нестабільнасьці. Супернік Абамы рэспубліканец Ромні, на думку Блумбэрга, не трымаецца такіх ясных поглядаў у справе барацьбы з глябальным пацяпленьнем, як дзейны прэзыдэнт.

Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць 6 лістапада, экспэрты ацэньваюць перадвыбарчую барацьбу як надзвычай упартую – у гэтых умовах пазыцыя ключавых фігур, такіх як Блумбэрг, можа аказаць моцны ўплыў на настроі выбарцаў.

У Нью-Ёрку і іншых раёнах Усходняга ўзьбярэжжа ЗША, што пацярпелі ад стыхіі, ідзе аднаўленчая праца. У Нью-Ёрку запрацавала мэтро, аднак некалькі кварталаў гораду па-ранейшаму застаюцца без электрычнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG