Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле выказаўся за збліжэньне ЭЗ і Турэччыны


Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле лічыць мэтазгодным аднаўленьне перамоваў у справе далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу.

На цырымоніі адкрыцьця новага будынку амбасады Нямеччыны ў Бэрліне Вэстэрвеле выказаў спадзяваньне на «новы пачатак» узаемаадносінаў Турэччыны і ЭЗ.

Сёньня прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Хрысьціянскія дэмакраты, якіх узначальвае Мэркель, скептычна ставяцца да пэрспэктывы далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу. Іх партнэры па ўрадавай кааліцыі, свабодныя дэмакраты на чале з Вэстэрвэле, наадварот, падтрымліваюць збліжэньне з Турэччынай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG