Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвінаваціў Pussy Riot у антысэмітызьме


Падчас сустрэчы ў Маскве з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін абвінаваціў зьняволеную ўдзельніцу панк-гурту Pussy Riot у антысэміцкіх дзеяньнях.

Паводле Пуціна, адна з удзельніц Pussy Riot у 2008 годзе ўдзельнічала ў акцыі, на якой было павешанае пудзіла габрэя, і заклікала «ачысьціць ад такіх людзей Маскву».

"Мы ня можам з вамі падтрымліваць людзей, якія займаюць антысэміцкія пазыцыі", — сказаў Пуцін у адказ на заўвагі Мэркель пра залішнюю жорсткасьць прысуду ўдзельніцам Pussy Riot.

У 2008 годзе арт-група «Вайна» наладзіла акцыю, у якой брала ўдзел і адна з пазьней асуджаных удзельніц Pussy Riot Надзея Талаконьнікава. У адным з маскоўскіх супэрмаркетаў як зьдзек з ксэнафобскай палітыкі маскоўскіх уладаў адбылося сымбалічнае «павешаньне» трох гастарбайтэраў і двух гомасэксуалістаў, адзін зь якіх, паводле арганізатараў акцыі, быў да таго ж габрэем.

Тры ўдзельніцы панк-гурту Pussy Riot — Марыя Алёхіна, Кацярына Самуцэвіч і Надзея Талаконьнікава — атрымалі па два гады калёніі агульнага рэжыму за так званы панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані!» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Пазьней суд зьмяніў пакараньне Кацярыне Самуцэвіч на ўмоўны тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG