У Добрушы 7 жніўня надзе а 12:30 супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС затрымалі актывістаў «Руху „За Свабоду“» Сяргея Сьцепанца і Яўгена Суворава.
У верасьні пройдзе чарговы ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Такое рашэньне 7 жніўня прыняла нацыянальная рада аргкамітэту па стварэньні БХД.
Якія мэты мае Расея ў інфармацыйнай вайне супраць Аляксандра Лукашэнкі? Як павінны адказаць на выклік новай палітыкі Масквы незалежнае грамадзтва і апазыцыя? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць Пётар Марцаў, Віктар Марціновіч і Зьміцер Панкавец. Перадача выйдзе ў эфір у нядзелю, 8 жніўня (18.05, 20.05, 22.05).
Аляксандар Лукашэнка сёньня сказаў, што тыя людзі ў Расеі, якія хочуць пасварыць беларусаў і расейцаў, «гэтага не дачакаюцца».
Прадстаўнікі апазыцыі чарговым разам паспрабавалі аб'яднаць сілы для прэзыдэнцкай кампаніі. На пачатку наступнага тыдня кансультацыі працягнуцца.
У сярэдзіне ліпеня часопіс IQ (партнэр The Economist ў Літве) апублікаваў артыкул вядомага літоўскага публіцыста, паэта, перакладчыка і праваабаронцы Томаса Венцлавы "Я задыхаюся”. Артыкул паслужыў падставай для актыўнай дыскусіі сярод літоўскіх інтэлектуалаў, якая працягваецца да гэтага часу. Прапануем вам фрагмэнты артыкулу.
Нягледзячы на пажаравыбуховае становішча, расейскія мэдыі не забываюцца пра беларускую тэматыку. У пятніцу чытачам прапанаваная чарговая порцыя антылукашэнкаўскіх матэрыялаў.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць міліцыю ў паліцыю.
6 жніўня старшы сьледчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Сьвятлана Байкова, якая ад 24 лютага знаходзіцца ў СІЗА КДБ, праходзіць абсьледаваньне і здае аналізы ў шпіталі КДБ.
У цырымоніі, якая адбылася ў будынку польскага парлямэнту, узялі ўдзел дэпутаты абедзьвюх яго палатаў — Сэйму і Сэнату, сябры кабінэту міністраў, прадстаўнікі рэлігійных канфэсіяў, а таксама былыя прэзыдэнты — Лех Валэнса і Аляксандар Квасьнеўскі.
Сёньня ў Варшаве старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Іна Кулей возьмуць удзел ва інаўгурацыі прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
Лідэры беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцы і іншыя вядомыя асобы зьвярнуліся ў Раду бясьпекі ААН з просьбай правесьці міжнароднае расьсьледаваньне выкраданьняў.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі пакуль ня вызначыліся з працэдурай вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Эўрапейскія экспэрты зьвязваюць гэта са зьменай настрою апазыцыйных палітыкаў на больш прагматычны, а таксама з нежаданьнем кансалідавацца.
Брат былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Жаныбек знаходзіцца ў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік кіргізскай Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Кенэшбек Душэбаеў.
5 жніўня ў Савецкім раённым судзе прайшлі працэсы над дэмакратычнымі актывістамі, якія адзначалі 20-годзьдзе Дэклярацыі аб незалежнасьці. Міколу Дземідзенку і Кацярыне Давыдзік прысудзілі штраф па 105 тысяч. Вячаславу Сіўчыку і Андрэю Кіму — па 350 тысяч рублёў.
Расейскі ўрад сёньня даручыў міністэрству эканамічнага разьвіцьця ўнесьці на разгляд камісіі Мытнага саюзу «тройкі» прапанову аб забароне продажу Беларусьсю і Казахстанам зерня на экспарт ад 15 жніўня да канца бягучага году.
Больш за 20 вядомых беларускіх палітыкаў, сярод якіх Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Аляксей Янукевіч ды іншыя, сабраліся сёньня ў Вільні.
Актывісты стваранай Партыі свабоды й прагрэсу распачалі збор подпісаў за рамонт і падаўжэньне ходніку на вуліцы Каштанавай у магілёўскім мікрараёне Саломенка.
Падазраваную ў тэрарызме жыхарку Клайпеды Эгле Кусайце выпускаюць на волю. Такое рашэньне жніўня 5 прыняў Літоўскі апэляцыйны суд, вырашыўшы, што няма падставаў для яе ўтрыманьня за кратамі.
У Менску абверглі паведамленьне іранскага агенцтва Fars адносна пастаўкі зь Беларусі ў Іран двух ракетных комплексаў S-300.
Паведамленьне іранскага агенцтва “Фарс” пра тое, што Беларусь прадала Ірану зэнітна-ракетныя комплексы S-300, было прыбранае з сайту агенцтва.
Беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану сёньня ва ўрачыстай абстаноўцы вернуць алімпійскія мэдалі Пэкіну-2008.
Амэрыканская газэта The Wall Street Journal апублікавала рэдакцыйны артыкул, у якім крытыкуецца палітыка прэзыдэнта Абамы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. У артыкуле сьцьвярджаецца, што адступленьне ад гэтых прынцыпаў не прынесла плёну Амэрыцы і сьвету.
Рух "За Свабоду" пачаў кампанію "Народная праграма", мэта якой – дапоўніць праграмныя тэзысы патэнцыйнага кандыдатаў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.
За мандаты дэпутатаў парлямэнту Латвіі будуць спрачацца 1239 кандыдатаў. Менавіта гэту лічбу называе Цэнтарвыбаркам краіны.
Для Беларусі сёньня паўстае пэрспэктыва зьмены рэжыму, ініцыяванай Расеяй, піша Балаш Ярабік, экспэрт мадрыдзкага аналітычнага цэнтру FRIDE ў сваім камэнтары пад назвай «Беларусь: канец дружбы».
"Беларускі бок ня вёў перамовы з Іранам і не рабіў паставак у гэтую краіну ЗРК S-300 і элемэнтаў да яго", - заявіў агенцтву Interfax сёньня прадстаўнік па інфармацыі і сувязях з грамадзкасьцю Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Уладзімер Лаўранюк.
Праз два дзесяцігодзьдзі пасьля распаду савецкага блёку, расейскія службы актывізуюць сваю дзейнасьць у былых камуністычных краінах, якія цяпер зьяўляюцца сябрамі Эўрапейскага зьвязу і НАТА.
Актывісты стваранай Партыі свабоды й прагрэсу зьбіраюцца правесьці па адным пікеце ў трох спальных раёнах Магілёва. У ходзе пікетаў актывісты будуць зьбіраць подпісы жыхароў пад зваротам да ўлады, каб тая пачала вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы. Заяўка на дазвол пікетаў накіраваная сёньня ў гарвыканкам.
Уплывовы амэрыканскі часопіс «Newsweek» 26 ліпеня надрукаваў артыкул пра існаваньне ў Вашынгтоне лобі таталітарных краінаў, празь якія рэжымы супрацьстаяць дэмакратычным зьменам. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч цікавіўся ў беларускіх апазыцыйных палітыкаў іх меркаваньнем адносна існаваньня пралукашысцкага лобі ў сталіцы ЗША.
Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла пяцёх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Гэта Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саньнікаў. Ці прызнаюць гэтае рашэньне тыя кандыдаты, якія не патрапілі ў згаданы сьпіс?
Сёньня — дзень народзінаў прэзыдэнта ЗША Абамы. Што б вы яму пажадалі?
Расейскія СМІ працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Крытычныя матэрыялы, якія выкрываюць сутнасьць беларускага рэжыму, апошнімі днямі зьяўляліся на самых папулярных газэтных і радыйных пляцоўках.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць двух беларускіх банкаў, якія маюць іранскі капітал,— ЗАТ "Онэрбанк" і "Банк гандлёвы капітал". Санкцыі ўхваленыя ў сувязі з іранскай ядзернай праграмай. Яны тычацца кампаній, якія кантралююцца іранскім урадам.
Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад дзяржаўных органаў узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай у краіне.
Рыгор Кастусёў - кандыдат ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі агучыў прапановы беларускага боку дапамагчы ў тушэньні лясных пажараў у Расеі, а таксама ў аднаўленьні страчанага ў агні жыльля.
У «аб'ектыўнасьці» расейскіх СМІ пераканалася і беларуская аўдыторыя, якая не пазьбегла атак расейскай дэзінфармацыйнай машыны пры асьвятленьні падзей у Беларусі », - заявіў пасол Грузіі ў Беларусі Георгій Чхеідзэ.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў з днём народзінаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.
Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала сьпіс 21 кампаніі з 6 краінаў, якія належаць ці кантралююцца Тэгеранам. Амэрыканскім грамадзянам і кампаніям забараняецца весьці бізнэс з гэтымі кампаніямі. У сьпісе – два банкі, якія месьцяцца ў Беларусі - Onerbank і "Гандлёвы капітал".
Паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў фармаце круглага стала з прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта краіны скончылася тым, што рада абмежавала сьпіс прэтэндэнтаў да пяці чалавек.
Паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў рамках круглага стала з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці, якое пачалося сёньня ўвечары, яшчэ працягваецца.
Сябры АГП бяруць на сябе абавязак сабраць у кожнай вобласьці па 15 тысяч подпісаў, а ў Менску — 40 тысяч.
Заяву прэзыдэнта Расеі Д. Мядзьведзева наконт таго, што прэзыдэнт Беларусі А.Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пракамэнтаваў у інтэрвію нашаму радыё рэдактар часопіса “Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
У Гомелі прадстаўнікі руху «За свабоду» раздалі мінакам 1,5 тысячы канвэртаў з тэзісамі праграмы Аляксандра Мілінкевіча.
Кроніка заявіў і дэклярацый. Абяцаньні: выкананыя і нявыкананыя. Заклікі і тлумачэньні.
Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай.
Як заявіў напярэдадні паседжаньня грузінскага ўраду міністар рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі, «пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнаньня грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў, Расея будзе аказваць ціск на Беларусь».
На сёньняшні вечар заплянавана пасяджэньне круглага стала для вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў.
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі Аб'яднаная грамадзянская партыя вырашыла ўзмацніць партыйную дысцыпліну.
Загрузіць яшчэ