Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разгледзець магчымасьць стварэньня сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
Расейскія мэдыі працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Падставай да чарговай хвалі рэзкіх публікацыяў стала пагроза крамлёўскіх чыноўнікаў надрукаваць стэнаграму саміту АДКБ.
Лідэр расейскай кампартыі (КПРФ) Генадзь Зюганаў выказаў абурэньне стужкай “Хростны бацька-3”, паказанай па НТВ у мінулую нядзелю.
У Маскоўскай вобласьці за перавышэньне хуткасьці супрацоўнікі расейскай дарожнай міліцыі затрымалі джып, на якім ехаў памочнік прэзыдэнта Беларусі па асаблівых даручэньнях Віктар Шэйман.
Чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў адбудзецца ў Менску 18 жніўня. Упершыню на ўдзел пагадзіліся амаль усе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты.
У рэдакцыйным артыкуле пад такой назвай уплывовае расейскае выданьне “Ведомости» аналізуе пэрспэктывы новай расейскай палітыкі адносна Беларусі.
Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць, што ў адносінах з Расеяй і Беларусьсю патрэбная прагматыка, аднак з-за гэтага ня трэба адмаўляцца ад асноўных установак.
Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі "застапарыла б стасункі" Менску з Брусэлем і Вашынгтонам.
Пра гэта лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку праінфармавала кіраўніца рабочай групы па Беларусі Сініка Хурскайнэн.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не зьбіраецца размаўляць зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас маючага адбыцца нефармальнага саміту АДКБ у Ерэване.
Расейскі тэлеканал НТВ працягвае паказ сэрыялу “Хросны бацька”. Трэцюю частку фільму першыми пабачылі гледачы на расейскім Далёкім Усходзе і адразу выставілі яе на відэапартале youtube.
Актывісты Аршанскай міжрэгіянальнай кааліцыі АДС разаслалі запрашэньні ўсім палітыкам, якія заявілі пра сваё жаданьне балятавацца. Але на форум мясцовых прыехалі толькі тры патэнцыйныя кандыдаты і некалькі прадстаўнікоў палітычных структураў, якія маюць сваіх вылучэнцаў.
Падчас паездкі ў Менскую вобласьць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць «нармалізаваць стасункі з ЗША». Таксама ён зрабіў шэраг абвінавачваньняў на адрас расейскага кіраўніцтва, якое хоча яго «нахіліць» перад прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй.
Былы палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне, напярэдадні паказу па канале НТВ трэцяй часткі фільма «Хросны бацька» пракамэнтаваў апошнія зьвесткі пра датычнасьць беларускіх кіраўнікоў да карупцыі.
Гомельскія актывісты Партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», якія ўжо месяц адстойваюць зялёную зону ў цэнтры абласнога цэнтра, атрымалі «адпіскі» на звароты грамадзян і рыхтуюцца падаваць матэрыялы ў суд.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Расеі і ЗША няма ніякіх патаемных дамоўленасьцяў з нагоды Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў няправільна інтэрпрэтаваў ягоныя выказваньні адносна прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі: «Расейскі калега нядобрасумленна і несумленна выцягвае пэўныя рэчы».
Аляксандар Лукашэнка не выключае, што Беларусь адмовіцца ад паслугаў Расеі ў справе будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі.
Расейскі тэлеканал НТВ рэклямуе абяцаны працяг сэрыялу «Хросны Бацька». Трэцяя частка дакумэнтальнага расьсьледаваньня журналістаў праграмы «Надзвычайнае здарэньне», якая будзе паказаная а 18:30 паводле менскага часу ў нядзелю, суправаджаецца кідкай анатацыяй: «Хросны Бацька-3: як робіць грошы сям’я Лукашэнкі? Як змагаецца за ўладу? І як саджае ў турму?»
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуе атрымаць «максымум прыбытку» ад экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, улічваючы складаную сытуацыю ў шэрагу дзяржаў. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Менскую вобласьць.
Пасол Бэльгіі Гі Трувэруа ў інтэрвію радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў упэўненасьць, што Эўразьвяз і Расія бліжэйшым часам пяройдуць на бязьвізавы рэжым.
Неафіцыйны саміт кіраўнікоў дзяржаў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы пачнецца ў Ерэване 20 жніўня.
Павал Шарамет мяркуе, што за чарговым наступам КДБ на Камітэт дзяржкантролю стаіць каманда памочніка прэзыдэнта Віктара Лукашэнкі.
Часовы ўрад Кіргізстану прыняў дэкрэт аб зьняцьці недатыкальнасьці з першага прэзыдэнта рэспублікі Аскара Акаева.
Адбылося чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары.
Былыя палітпрызыўнікі Іван Шыла і Францішак Вячорка перадалі ў Міністэрства абароны Беларусі больш за паўтары тысячы подпісаў з патрабаваньнем рэфармаваньня войска.
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі арыштаваў галоўнага сьледчага Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыя Адамовіча. У КДБ пакуль не камэнтуюць справу, у КДК кажуць, што "такой інфармацыі для распаўсюду няма".
Аляксандар Лукашэнка, ён жа — старшыня Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы — прыняў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна. Як падае прэс-служба кіраўніка краіны, абмяркоўвалася «рэалізацыя саюзных вытворчых праграмаў».
У распаўсюджанай заяве граф Прушынскі прапануе вызначыць працэдуру абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі шляхам... лёсаваньня з дапамогай лятарэі.
Паводле палітыка, Расея павінна тэрмінова спыніць усялякую падтрымку ўладаў Беларусі: «Нікому не дапамагаць — ні Беларусі, ні Ўкраіне. Ніколі. Тады мы будзем жыць багата. Ніякіх мытных саюзаў, з усімі праводзіць адносіны, як з замежнымі дзяржавамі»
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» перадалі міністру адукацыі Аляксандру Радзькову ліст з просьбай ліквідаваць управу па справах моладзі Міністэрства адукацыі.
Афіцыйныя ўлады забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў.
12 жніўня Беларусь з працоўным візытам наведаў прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан Расейскай Фэдэрацыі Рустам Міньніханаў, які правёў перамовы з Сяргеем Сідорскім і Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць дадатковую, "на якую здольныя", дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў і падтрымаць сельскую гаспадарку пацярпелых ад засухі расейскіх рэгіёнаў.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ягоная агітацыйная кампанія будзе весьціся без прыцягненьня замежных сродкаў.
Улады Менску забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьследаваньня зьнікненьняў апанэнтаў А. Лукашэнкі. Тым не меней арганізатары акцыі плянуць сабрацца з партэтамі зьніклых.
Прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Міньніханаў прыбыў у Беларусь з рабочым візытам.
Заяўнікі акцыі салідарнасьці 16 жніўня дагэтуль не атрымалі адказу з Менгарвыканкаму. Сёньня яны маюць намер правесьці прэсавую канфэрэнцыю ў офісе АГП.
Група вэтэранаў вайны ў Аўганістане накіравала ліст кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, у якім просіць дапамагчы ў стварэньні арганізацыі "Баявое братэрства бязь межаў".
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад» Уладзімера Някляева дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход.
Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства замежных спраў, 12 жніўня Беларусь з працоўным візытам наведае прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан Расейскай Фэдэрацыі Рустам Мінніханаў.
Апоўдні 12 жніўня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная патрабаваньню правядзеньня міжнароднага расьсьледаваньня выкраданьняў і забойстваў апанэнтаў беларускага рэжыму.
Віцебскага актывіста аштрафавалі на 770 тысяч рублёў за абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія яго затрымлівалі.
Расейскі палітоляг Павал Сьвяценкаў не выключае, што Масква, задумаўшы скінуць Лукашэнку, можа не прадугледзець далейшае разьвіцьцё падзеяў – хто і калі прыйдзе на зьмену пераемнікам Лукашэнкі.
Сёньня адбылося чарговае пасяджэньне круглага стала па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў, на якім абмеркавана пытаньне каардынацыі дзейнасьці.
Самы знакаміты расейскі палітычны вязень, былы кіраўнік нафтавага канцэрну ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі даў інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spigel.
Расейскае выданьне «Новые известия» піша пра падазрэньні наконт сакрэтных паставак зброі зь Беларусі ў краіны Блізкага Ўсходу, ад якіх зброя трапляе ў рукі радыкальных груповак.
Лідэры руху “Маладая Беларусь” падалі дакумэнты на рэгістрацыю моладзевага грамадзкага аб’яднаньня ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Нягледзячы на апошнія ўзрушэньні ў Расеі, выкліканыя небывалай сьпёкай і пажарамі, пазыцыі расейскага кіраўніцтва выглядаюць даволі стабільнымі.
Адміністрацыя менскага гатэлю «Эўропа», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць, адмовілася прадставіць памяшканьне пад прэзэнтацыю праграмы «Мільён працоўных месцаў для Беларусі» патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Загрузіць яшчэ