"Я ўпэўнены, што гэта адбудзецца, і адбудзецца хутка", — заявіў пасол Бэльгіі. Пры гэтым ён адзначыў, што ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму "тармозіць шмат праблемаў і тэхнічных пытаньняў". "Узаемнасьць — вялікая праблема, — сказаў ён. — Калі мы рухаемся ў гэтым кірунку, то і расейцы павінны рабіць саступкі эўрапейцам для таго, каб яны маглі проста паехаць у Расею", паведамляе БелаПАН.
Паводле слоў Трувэруа, расейскія ўлады павінны таксама правесьці лібэралізацыю ў эканамічнай сфэры, каб замежныя грамадзяне маглі "рэгістраваць бізнэс ня так, як гэта цяпер робіцца".
Варта зазначыць, што да канца года Бэльгія — старшыня Эўразьвязу.
Раней камісар Эўразьвязу ў справах пашырэньня Стэфан Фюле заявіў, што Брусэль спадзяецца прапанаваць Украіне пераход на бязьвізавы рэжым.