У Менску кіраўнік Татарстану на сустрэчы з Сяргеем Сідорскім заявіў, што ягоная рэспубліка зацікаўленая ў набыцьці беларускага збожжа і бульбы.
Спадар Міньніханаў паведаміў, што замест плянаваных раней 5 мільёнаў тон збожжа Татарстан зьбярэ сёлета толькі каля 700 тысяч тон з-за анамальна сухога надвор'я.
Ён падкрэсьліў, што нізкі ўраджай "зьяўляецца вялікай праблемай" для Татарстана, паколькі рэспубліку трэба забясьпечыць харчовым збожжам, збожжам для сьпіртавой галіны, а таксама кармамі для жывёлы. Пры гэтым прэзыдэнт Татарстана падкрэсьліў, што рэспубліка зьяўляецца жывёлагадоўчых рэгіёнам. Прэзыдэнт Татарстану дадаў, што ёсьць неабходнасьць таксама закупкі ў Беларусі сакавітых кармоў для жывёлы.
У сваю чаргу Сяргей Сідорскі выказаў спачуваньне сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў у Расеі. "Мы ў Беларусі глыбока перажываем гібель людзей, якая адбываецца з-за пажараў у рэгіёнах Расеі", -- цытуе Сідорскага "Інтэрфакс".
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС, візыт татарстанскага прэзыдэнта будзе досыць кароткі. Заплянавана ўскласьці вянкі да абэліска Перамогі і правесьці перамовы прэзыдэнта Татарстана з прэм'ер-міністрам Беларусі. Госьць і кіраўнік беларускага ўраду маюць намер таксама наведаць комплекс "Менск-Арэна".
Сёлета Рустам Міньніханаў зьмяніў на прэзыдэнцкай пасадзе палітычнага доўгажыхара Татарстана Мінцімера Шайміева, які кіраваў рэспублікай больш за 20 гадоў і перажыў на сваёй пасадзе апошніх кіраўнікоў Расеі — Міхаіла Гарбачова, Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна.