Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі спынілі Шэймана


Як сьцьвярджае расейскі сайт Право.ру, у Маскоўскай вобласьці за перавышэньне хуткасьці супрацоўнікі расейскай дарожнай міліцыі (ГИБДД) затрымалі джып, на якім ехаў памочнік прэзыдэнта Беларусі па асаблівых даручэньнях, былы Генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман.

Як паведамляецца, адбылося гэта ў Рузскім раёне Маскоўскай вобласьці ў нядзелю, 15 жніўня. Шэйман ехаў на сваім джыпе "Таёта Лэнд Крузэр" з Масквы ў Беларусь па Менскай шашы.

Да 80-га кілямэтру шашы аўтамабіль суправаджалі супрацоўнікі ГІБДД Маскоўскай вобласьці, -- паведаміла сайту крыніца ў праваахоўных органах Расеі. – Пасьля гэтага машына працягнула свой шлях без суправаджэньня. Па спэцсувязі ўсім пастам перадалі ўказаньне забясьпечыць "зялёную вуліцу" аўтамабілю з беларускімі нумарамі. Але нешта адбылося з сувязьзю, і дарожныя інспэктары не атрымалі гэтую інфармацыю.

У выніку на 131-ым кілямэтры Менскай шашы супрацоўнікі дарожна-вартавой службы спынілі аўтамабіль з Шэйманам, які ехаў з хуткасьцю 140 кілямэтраў у гадзіну, а побач з пастом яшчэ і выехаў на сустрэчную паласу. Віктар Шэйман быў адпушчаны без складаньня пратаколу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG