Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адамкус: сяброўства з Расеяй і Беларусьсю – не любой цаной


Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць, што ў адносінах з Расеяй і Беларусьсю патрэбная прагматыка, аднак з-за гэтага ня трэба адмаўляцца ад асноўных установак.


Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус не хавае шкадаваньня ў сувязі са зьмяненьнямі літоўскай вонкавай палітыкі. На яго думку, Літва не павінна любой цаной дамагацца паляпшэньня стасункаў з Расеяй, павінна больш увагі надаваць Малдове, Украіне, Грузіі, паведамляе DELFI.

Па словах Адамкуса, Літва, надаючы менш увагі Ўкраіне, Малдове і Грузіі, губляе існуючы ўплыў і прызнаньне, якія яна атрымала, выконваючы гэтую функцыю.

З-за гэтай прагматыкі адмаўляцца ад асноўных каштоўнасьцяў, ад мінулага, забыць яго толькі, каб атрымаць выгаду або дайсьці да таго, каб станавіцца на калені і прасіць "Пашкадуйце нас ", я з гэтым не пагаджуся і лічу, што Літве гэта непатрэбна" , – сказаў Адамкус.
"Цяпер спрабуюць казаць, што мы маленькія, што нам толькі здаецца, што мы адыгрывалі нейкую ролю. Але, мне здаецца, што вынікі, цяперашняе стаўленьне да гэтага рэгіёну сьведчыць, што мы былі на правільным шляху, - сказаў у інтэрвію перадачы "Тыдзень" на тэлеканале ЛТВ экс-прэзыдэнт.

Па яго словах, увага кіраўніцтва ЗША, службоўцаў ЭЗ, міністраў замежных спраў Польшчы і Францыі да Грузіі і ўсяго рэгіёну – гэта "выдатны паказчык для кіраўнікоў вонкавай палітыкі Літвы".

Адамкус сказаў, што ў гады свайго прэзыдэнцтва ён дамагаўся добрых адносінаў з усходнімі суседзямі, аднак таксама хацеў бачыць узаемны дыялёг і павагу.

"Аднак мы ўсе выдатна ведаем, што гэта быў аднабаковы рух. На нашы канструктыўныя прапановы, жаданьне мірна жыць з суседзямі адказвалі маўчаньнем ці я б так назваў варожымі дзеяньнямі. Дастаткова ўзгадаць нафтаправод" Дружба ", праблемы нашага экспарту, шматкілямэтровыя чэргі грузавікоў на мяжы, якую нельга было перасекчы. І сёньня мы павінны прызнаць, што за газ плацім Расеі нашмат больш, чым іншыя эўрапейскія краіны ", – сказаў экс-прэзыдэнт.

Ён прызнае, што ў адносінах з Расеяй і Беларусьсю патрэбная прагматыка, аднак з-за гэтага ня трэба адмаўляцца ад асноўных установак.

"З-за гэтай прагматыкі адмаўляцца ад асноўных каштоўнасьцяў, ад мінулага, забыць яго толькі, каб атрымаць выгаду або дайсьці да таго, каб станавіцца на калені і прасіць "Пашкадуйце нас ", я з гэтым не пагаджуся і лічу, што Літве гэта непатрэбна" , – сказаў Адамкус.

Па ацэнцы Адамкуса, асноўны прыярытэт цяперашняй зьнешняй палітыкі Літвы – любым коштам дамагчыся паляпшэньня стасункаў з Расеяй.

"Думаю, напэўна, ёсьць адна мэта – любой цаной выйсьці і сказаць: "Праз некалькі дзесяткаў гадоў – вось які пералом у адносінах з нашай суседкай Расеяй. Мы зноў сябры, цалуемся, абдымаемся, гэта наша вялікая перамога". А які цаной гэтага дабіліся? Гэта, вядома, ня мне вырашаць", – сказаў экс-прэзыдэнт.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG