І патлумачыў, як дроны гэтыя рубяжы абыходзяць.
«Абыходзяць яны іх дзякуючы, дарэчы, і Беларусі, беларускай зямлі. І тэхнічна дзякуючы Беларусі таксама. Гэта сурʼёзнае пытаньне. Я паставіў усе задачы на наступную Стаўку, будуць адказы», — апавёў Зяленскі.
Зяленскі: Абсталяваньне для наводкі дронаў у Беларусі месьціцца «на дахах звычайных пяціпавярховак»
Пазьней у вечаровым допісе ў «Тэлеграме» Ўладзімір Зяленскі выклаў сваю пазыцыю адносна ролі Беларусі ў расейскіх ударах па Ўкраіне больш падрабязна.
«Расейцы спрабуюць абыходзіць нашы абарончыя пазыцыі перахопнікаў цераз тэрыторыю суседняй Беларусі. Гэта рызыкоўна для Беларусі. Мы бачым крокі з „Арэшнікам“, цяпер — з дапамогай „шахедаў“. Шкада, што Беларусь здае свой сувэрэнітэт на карысьць расейскіх агрэсіўных амбіцый.
Паводле зьвестак нашай разьведкі, абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, у населеных пунктах Беларусі побач зь мяжой разьмяшчаецца ў тым ліку на жылых дамах. Фактычна на дахах звычайных пяціпавярховак месьцяцца антэны і іншае абсталяваньне, якое дапамагае наводзіць „шахеды“ на абʼекты ў нашых заходніх рэгіёнах.
Гэта абсалютная пагарда да чалавечых жыцьцяў, і важна, каб у Менску перасталі з гэтым гуляць. Праінфармуем партнэраў і будзем рыхтаваць сумесныя адказы», — напісаў Зяленскі.
Напярэдадні ўвечары расейцы атакавалі аб’екты крытычнай інфраструктуры на Валыні. Пад удар трапіла і чыгуначная станцыя Ковель, якая месьціцца за тысячу кілямэтраў ад фронту.
Валынская вобласьць мяжуе з Польшчай і Берасьцейскай вобласьцю Беларусі.
Форум