21 жніўня старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч публічна заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія, на яго думку, адбудуцца ўжо ў сьнежні 2010 году.
Праграма "Без купюр". Інтэрвію з Аляксандрам Казуліным — кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь" пройдзе на расейскім тэлеканале НТВ 22 жніўня ў 22.45 менскага часу.
У сталіцы Армэніі завяршыўся двухдзённы нефармальны саміт АДКБ. Кіраўнікі 6 краінаў СНД вырашылі, што да сьнежня трэба выпрацаваць прапановы на зьмену статутных дакумэнтаў АДКБ.
Сёньня ў палацы культуры МТЗ пачаўся кангрэс лібэральна-дэмакратычнай партыі. Адкрыў яго старшыня партыя Сяргей Гайдукевіч.
Старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы пяройдзе ў сьнежні да Беларусі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў па выніках працы першага дня нефармальнага саміту АДКБ ў Ерэване.
"Спадар Лукашэнка прыбыў у Ерэван з прыватным візытам, ён цяпер знаходзіцца на саміце. У армянскай прэсе абмяркоўваўся варыянт, каб спадар Лукашэнка пры дапамозе Ерэвану ўрэгуляваў свае адносіны з Масквой..."
У армянскай сталіцы пачаў працу нефармальны саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Асноўная тэма, прапанаваная да разгляду, — захады на стабілізацыю сытуацыі ў Кіргізстане.
На думку аналітыкаў, адной з галоўных тэмаў саміту ў Ерэване стане кіргізская праблема. Масква будзе імкнуцца, каб рашэньне наконт ваеннай дапамогі і паставак ваеннай тэхнікі Бішкеку прымалася калектыўна.
Дэлегацыя чэскіх сэнатараў, якая завяршыла візыт у Беларусь, зрабіла шэраг прапановаў афіцыйнаму Менску.
Пра гэта заявіў намесьнік старшыні камітэту замежных справаў, абароны і бясьпекі сэнату Чэскай Рсэпублікі Томаш Ірса 20 жніўня ў Менску.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў зь неафіцыйным візітам у Армэнію 2 дні таму ў суправаджэньні свайго старэйшага сына, правёў апошнія два дні ў кампаніі былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар'яна, паведамляе армянская газэта «Жаманак».
Артыкул “Калі санкцыі дзейнічаюць” Дэймана Ўілсана і Дэвіда Крэмэра мы папрасілі пракамэнтаваць нямецкага палітоляга, кіраўніка праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксанда Рара.
Амэрыканскае выданьне The American Interest Online апублікавала артыкул двух былых амэрыканскіх дзяржаўных службоўцаў наконт палітыкі адносна Беларусі.
23 жніўня прэзыдэнцкая адміністрацыя пачынае трэці этап маштабнага маніторынгу працы мясцовай улады з насельніцтвам.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што Беларусь павінна выйсьці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Прэзыдэнты Беларусі, Вугоршчыны, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Ўкраіны запрошаныя на Х Міжнародны эканамічны форум "Транспамежнае супрацоўніцтва. Погляд у будучыню", які 7-8 кастрычніка пройдзе ў Трускаўцы (Львоўская вобласьць Украіны).
19 гадоў таму пачаўся жнівеньскі путч у Маскве, быў створаны так званы ГКЧП — Дзяржаўны камітэт у надзвычайным становішчы.
Загадка раньняга прыезду А.Лукашэнкі ў Армэнію, стаўленьне Эрэвану да збліжэньня Менску і Баку, значэньне АДКБ – тэмы гутаркі з армянскім палітолягам, намесьнікам дырэктара Інстытуту Каўказу Сяргеем Мінасянам.
Урад Кіргізстану вывучае пытаньне аб мэтазгоднасьці ўваходжаньня ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі. Пра гэта 19 жніўня паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер краіны Амангельды Мураліеў.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб'ектыўна правядуць сьледзтва ў справе затрыманага супрацоўніка віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса.
На сваёй першай прэс-канфэрэнцыі ў Менску 18 жніўня новы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны заявіў, што Ўкраіна не зьбіраецца плаціць старыя "савецкія" даўгі. Чаго ад Украіны дамагаецца Беларусь?
Паводле адвакаткі Тамары Сідарэнкі, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Міхась Башура, магчыма, зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Армэнію за два дні да пачатку нефармальнага саміту АДКБ, які пачнецца заўтра ў Ерэване.
Актывіст "Руху за Свабоду" з Клецка Сяргей Панамароў папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Цяпер ён знаходзіцца ў лягеры ўцекачоў пад Варшавай.
Украіна і Беларусь могуць сёлета дасягнуць рэкорднага паказьніку па тавараабароце. Кіеў не зьбірацца далучацца да Мытнага саюзу. Пра гэта і іншае распавёў надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году Аляксандар Лукашэнка абяцаў за 5 гадоў давесьці якасьць жыцьця ў Беларусі да заходнеэўрапейскага ўзроўню, зьнізіць інфляцыю да 5 працэнтаў у год, а цэны на жытло зьнізіць у два разы.
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Крамля Аляксей Громаў пацьвердзіў, што Масква можа апублікаваць стэнаграмы з абяцаньнямі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.
Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны выказаў спадзяваньне на вырашэньне ўсіх спрэчных пытаньняў, зьвязаных з завяршэньнем працэдур па дзяржаўнай мяжы.
Заяву аб каардынацыі сумесных дзеяньняў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі прынялі ўдзельнікі круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.
Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны ня выключыў у пэрспэктыве магчымасьць транспартыроўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам.
“Падобна, што 16-цігадовая эра “апошняга дыктатара Эўропы” заканчваецца”, — піша нямецкае выданьне Der Spiegel. Расея адкрыла фронт супраць колішняга хаўрусьніка і да таго ж актыўна ўмешваецца ў выбарную кампанію.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з прыватным візытам у Армэніі да пачатку нефармальнага саміту кіраўнікоў краін-сяброў АДКБ, які пройдзе 20-22 жніўня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разгледзець магчымасьць стварэньня сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
Расейскія мэдыі працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Падставай да чарговай хвалі рэзкіх публікацыяў стала пагроза крамлёўскіх чыноўнікаў надрукаваць стэнаграму саміту АДКБ.
Лідэр расейскай кампартыі (КПРФ) Генадзь Зюганаў выказаў абурэньне стужкай “Хростны бацька-3”, паказанай па НТВ у мінулую нядзелю.
У Маскоўскай вобласьці за перавышэньне хуткасьці супрацоўнікі расейскай дарожнай міліцыі затрымалі джып, на якім ехаў памочнік прэзыдэнта Беларусі па асаблівых даручэньнях Віктар Шэйман.
Чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў адбудзецца ў Менску 18 жніўня. Упершыню на ўдзел пагадзіліся амаль усе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты.
У рэдакцыйным артыкуле пад такой назвай уплывовае расейскае выданьне “Ведомости» аналізуе пэрспэктывы новай расейскай палітыкі адносна Беларусі.
Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць, што ў адносінах з Расеяй і Беларусьсю патрэбная прагматыка, аднак з-за гэтага ня трэба адмаўляцца ад асноўных установак.
Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі "застапарыла б стасункі" Менску з Брусэлем і Вашынгтонам.
Пра гэта лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку праінфармавала кіраўніца рабочай групы па Беларусі Сініка Хурскайнэн.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не зьбіраецца размаўляць зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас маючага адбыцца нефармальнага саміту АДКБ у Ерэване.
Расейскі тэлеканал НТВ працягвае паказ сэрыялу “Хросны бацька”. Трэцюю частку фільму першыми пабачылі гледачы на расейскім Далёкім Усходзе і адразу выставілі яе на відэапартале youtube.
Актывісты Аршанскай міжрэгіянальнай кааліцыі АДС разаслалі запрашэньні ўсім палітыкам, якія заявілі пра сваё жаданьне балятавацца. Але на форум мясцовых прыехалі толькі тры патэнцыйныя кандыдаты і некалькі прадстаўнікоў палітычных структураў, якія маюць сваіх вылучэнцаў.
Падчас паездкі ў Менскую вобласьць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць «нармалізаваць стасункі з ЗША». Таксама ён зрабіў шэраг абвінавачваньняў на адрас расейскага кіраўніцтва, якое хоча яго «нахіліць» перад прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй.
Былы палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне, напярэдадні паказу па канале НТВ трэцяй часткі фільма «Хросны бацька» пракамэнтаваў апошнія зьвесткі пра датычнасьць беларускіх кіраўнікоў да карупцыі.
Гомельскія актывісты Партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», якія ўжо месяц адстойваюць зялёную зону ў цэнтры абласнога цэнтра, атрымалі «адпіскі» на звароты грамадзян і рыхтуюцца падаваць матэрыялы ў суд.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Расеі і ЗША няма ніякіх патаемных дамоўленасьцяў з нагоды Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў няправільна інтэрпрэтаваў ягоныя выказваньні адносна прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі: «Расейскі калега нядобрасумленна і несумленна выцягвае пэўныя рэчы».
Загрузіць яшчэ