Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецкі актывіст папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы


Сяргей Панамароў
Сяргей Панамароў
Актывіст "Руху за Свабоду" з Клецка Сяргей Панамароў папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Цяпер ён знаходзіцца ў лягеры ўцекачоў пад Варшавай. У Беларусі супраць яго заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 369 КК РБ (Зьнявага прадстаўніка ўлады).

Як паведамляе інтэрнэт-сайт газэты "Наша Ніва", знаёмыя міліцыянты папярэдзілі жонку Сяргея, Сьвятлану Панамарову, што яе мужу трэба тэрмінова зьяжджаць за мяжу. Нібыта ў Клецкі РУУС прыяжджаў супрацоўнік КДБ, пры сабе меў папку з прозьвішчам апазыцыянэра і казаў, што зь ім трэба "сканчаць". У Варшаву Сяргей Панамароў патрапіў праз Маскву і Кіеў. У сталіцы Польшчы яго сустрэлі прадстаўнікі фонду «Свабода і дэмакратыя» («Wolność i demokracja»).

23 жніўня ў судзе Слуцкага раёну павінен пачацца крымінальны працэс супраць Сяргея Панамарова паводле артыкулу аб зьнявазе прадстаўніка ўлады. Супраць яго будуць судзіцца пяць клецкіх чыноўнікаў: старшыня Клецкага райвыканкаму А. Бойка, судзьдзя райсуда А. Гасьцеява, старшыня раённага савету дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок. Паводле сьледзтва, Сяргей Панамароў абразіў чыноўнікаў артыкуламі ў сваім бюлетэні «Бойкі Клецк».

Акрамя таго, 26 жніўня ў судзе Нясьвіскага раёну ў дачыненьні Сяргея Панамарова будзе разглядацца адміністрацыйная справа. Супраць яго ў судзе выступае начальнік клецкай ЖКГ Аляксандр Навіцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG