Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне дзяржаўнай мяжы з Украінай пакуль ня вырашана


Раман Бясьсьмертны
Раман Бясьсьмертны
Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны выказаў спадзяваньне на вырашэньне ўсіх спрэчных пытаньняў, зьвязаных з завяршэньнем працэдур па дзяржаўнай мяжы.

Ён заявіў журналістам, што беларускі бок зьвязвае пытаньне ўкраінскага доўгу перад Беларусьсю з пытаньнем па мяжы. Гэта ёсьць асноўнай перашкодай для абмену ратыфікацыйнымі граматамі па дамове аб дзяржмяжы — перадае "Інтэрфакс".

Амбасадар адзначыў, што "ўкраінскі бок ня бачыць магчымасьці адказваць за тое, што належыць былому Савецкаму Саюзу і прадпрыемствам, якія сёньня не існуюць. Таму бакі ўвесь час вядуць дыскусіі і кансультацыі ", — адзначыў Р. Бясьсьмертны.

"Ці ўдасца знайсьці прымальную формулу, давайце будзем чакаць. Я аптымістычна гляджу на ўсе пытаньні, пазначаныя ў заявах прэзыдэнтаў і ў падпісанай Дарожнай карце ", — сказаў амбасадар. Ён выказаў надзею, што "абсалютная большасьць пунктаў, якія прапісаныя ў Дарожнай карце, будуць рэалізаваныя ў тэрмін ".

"Калі будуць існаваць нейкія аб'ектыўныя прычыны, якія не дадуць магчымасьці вырашыць асобныя зь іх, значыць, будзем іх вырашаць у наступным годзе ", — заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG