Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За акцыяй 16 жніўня будзе назіраць ПАРЭ


Пра гэта лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку праінфармавала кіраўніца рабочай групы па Беларусі Сініка Хурскайнэн.

24 жніўня Сініка Хурскайнэн мае намер наведаць Менск і правесьці шэраг сустрэч, як з прадстаўнікамі ўлады, так і з апазыцыяй, паведамляе сайт АГП.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што будзе інфармаваць Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы пра сёньняшнюю акцыю.

"Тое, што дэпутаты праяўляюць цікавасьць да мерапрыемства, прысьвечанага выкраданьняў і забойстваў апанэнтаў беларускіх уладаў гэта, безумоўна, факт пазытыўны. Я б разглядаў гэта як пасьлядоўную і прынцыповую палітыку Асамблеі, якая прыняла ў свой час адмысловую рэзалюцыю па скрадзеных".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG