Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі прымуць грамадзянаў без папярэдняга запісу


23 жніўня прэзыдэнцкая адміністрацыя пачынае трэці этап маштабнага маніторынгу працы мясцовай улады з насельніцтвам.

Яго правядуць упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласьцях і Менску.

Цягам тыдня яны наладзяць у рэгіёнах асабісты прыём грамадзян на буйных прамысловых прадпрыемствах, перадае прэзыдэнцкая прэс-служба.

У гэты ж пэрыяд без папярэдняга запісу правядуць асабісты прыём намесьнікі кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Жыхары Чашніцкага, Іўеўскага, Узьдзенскага раёнаў змогуць зьвярнуцца наўпрост да чыноўнікаў самага высокага рангу.

Кіраўнікі сямі міжведамасных рабочых груп таксама сустрэнуцца з грамадзянамі 2 - 3 раёнаў у кожнай вобласьці.

На днях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі новы праект закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". У ім прадугледжана: службовыя асобы маюць права запісваць наведвальнікаў на дыктафон, здымаць на камэру ці фатаграфаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG