Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі адрэагавалі на заяву Мядзьведзева аб абяцаньнях Лукашэнкі


Як заявіў напярэдадні паседжаньня грузінскага ўраду міністар рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі, «пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнаньня грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў, Расея будзе аказваць ціск на Беларусь».

Такім чынам Якабашвілі пракамэнтаваў словы расейскага кіраўніка Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна таго, што беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасьці лідэраў краін СНД паабяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

«Расея заўсёды будзе чыніць ціск на ўсе краіны з мэтай прызнаць незалежнасьць акупаваных тэрыторый. Але я не думаю, што гэта прынясе вынікі. Што ж тычыцца абяцаньняў, дык Мядзьведзеў заяўляў, што Расея стане дэмакратычнай краінай, аднак абяцаньня гэтага ня выканаў,» — падкрэсьліў Якабашвілі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG