Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграму Мілінкевіча дапоўніць народ


Рух "За Свабоду" пачаў кампанію "Народная праграма", мэта якой – дапоўніць праграмныя тэзысы патэнцыйнага кандыдатаў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

Намесьнік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч з гэтай нагоды заявіў: "Мы зьвяртаемся да грамадзян Беларусі з просьбай даць сваю ацэнку ды выкласьці свае прапановы да кожнага пункту тэзісаў праграмы Мілінкевіча. Людзі могуць выказвацца адносна прапанаваных у тэзісах эканамічнай мадэлі, дзяржаўнага ладу, палітычнай будучыні краіны, развіцця стасункаў з краінамі-суседзямі. Зварот да шырокага кола грамадзян, якія з'яўляюцца спецыялістамі ў самых розных галінах гаспадаркі, палітыкі, навукі, кіравання, сацыяльнай сферы, дазволіць максімальна дакладна даведацца, якія захады трэба зрабіць для таго, каб рэальна палепшыць жыццё людзей. Усе меркаванні грамадзян будуць абавязкова разгледжаныя групай экспертаў і ўлічаныя пры падрыхтоўцы канчатковай выбарчай праграмы лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG