Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ходнікі, за паліклініку, за рамонт дарогі — За Мілінкевіча


Актывісты стваранай Партыі свабоды й прагрэсу зьбіраюцца правесьці па адным пікеце ў трох спальных раёнах Магілёва. У ходзе пікетаў актывісты будуць зьбіраць подпісы жыхароў пад зваротам да ўлады, каб тая пачала вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы. Заяўка на дазвол пікетаў накіраваная сёньня ў гарвыканкам.

На адным зь пікетаў актывісты будуць зьбіраць подпісы за падаўжэньне ходнікаў у мікрараёне "Саломенка", на другім — за будаўніцтва паліклінікі ў раёне вуліцы Дзімітрава, і на трэцім — за рамонт дарогі ў гаражным каапэратыве акцыянэрнага таварыства "Хімвалакно".

"Мы вырашылі скарыстаць перадвыбарчы час, каб да выбараў улада дапамагла людзям вырашыць іх праблемы. Мы ўжо цяпер, не чакаючы дазволу на пікеты, пачалі зьбіраць подпісы. Ходзім па кватэрах. Нашая партыя ўваходзіць у ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча. І мы падчас збору подпісаў будзем раздаваць зварот Мілінкевіча ды анкету выбарца. Калі ў выбарца зьявіцца нейкая прапанова да праграмы, то ён можа запоўніць анкету й даслаць яе. І гэтая прапанова будзе ўлічаная ў праграме", зазначае адзін з заяўнікаў Юры Стукалаў.

Пікеты маюць адбыцца 20, 24 і 25 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG