У верасьні пройдзе чарговы ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Такое рашэньне 7 жніўня прыняла нацыянальная рада аргкамітэту па стварэньні БХД.
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец, гэты зьезд будзе «хутчэй тэхнічным, чым паўнавартасным»:
«На ім плянуецца, у першую чаргу, зацьвердзіць Віталя Рымашэўскага ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад БХД, а таксама ўхваліць яго палітычную праграму і перадвыбарную каманду». Дэлегаты зьезда павінны ўхваліць дакумэнты на рэгістрацыю БХД.
Севярынец: «Але паколькі спробы зарэгістраваць партыю ў нас праходзяць ужо ў трэці раз, гэтае пытаньне не галоўнае. Але мы абавязкова пададзім дакумэнты на рэгістрацыю». 31 кастрычніка 2010 года заканчваецца тэрмін санкцый з боку Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да афіцыйных чыноўнікаў Беларусі.
Севярынец: «Эўропа будзе вырашаць, здымаць гэтыя санкцыі або пакінуць іх у поўным аб’ёме. Палітычны торг пачынаецца ўжо зараз. Калі Эўропа мае намер зьняць санкцыі, мы будзем патрабаваць, каб гэта сумяшчалася з адсутнасьцю ў краіне палітычных зьняволеных і з рэгістрацыяй БХД». Рэгістрацыя партыі значна спросьціць працэдуру вылучэньня яе членаў у склад выбарчых камісій. «Аднак на рэгістрацыю БХД у нас надзеі мала».