Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваная ў тэрарызме літоўка будзе чакаць суду на волі


Эгле Кусайце. Фота: Д.Сінкявічус, delfi.lt
Эгле Кусайце. Фота: Д.Сінкявічус, delfi.lt
Як паведамляе інфармацыйны партал delfi.lt, суд адзначыў, што рэальных злачынстваў Кусайце ня зьдзейсьніла, яе намеры былі спыненыя, няма зьвестак пра тое, што яна можа схавацца, таму яна можа чакаць суду на волі.

21-гадовая жыхарка Клайпеды Эгле Кусайце была арыштаваная ў віленскім аэрапорце ў кастрычніку 2009 году. У яе багажы знайшлі інфармацыю аб выбуховых мэханізмах, а таксама схемы маскоўскага мэтро. Падчас расьсьледаваньня высьветлілася, што літоўка сябравала з чачэнцам, які жыў у Клайпедзе, а потым вярнуўся на радзіму і загінуў.

Падазрэньне спэцслужбаў выклікалі настойлівыя спробы Эгле атрымаць расейскую візу. Візу яна атрымала ўжо пад кантролем расейскіх і літоўскіх службаў бясьпекі.

Кусайце сказала журналістам, што за ёй пастаянна сачылі службоўцы Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы, што яны здымалі ёй кватэру. "Яны прыкідваліся мусульманамі і ўцягвалі мяне ў радыкальны іслам", - заявіла Кусайце.

Генпракуратура Літвы падазрае Кусайце ў тым, што яна зьбіралася паехаць у Расею і ўчыніць самагубчы тэракт на ваенных аб'ектах, дзе ўтрымліваюцца асобы, якія ваявалі ў Чачні.

Кусайце 22 ліпеня ў судзе заявіла, што абвінавачаньні не адпавядаюць рэчаіснасьці, яе паказаньні былі выкрыўленыя. Акрамя таго, маладая жанчына выказала здагадку, што ў турме ёй маглі даваць псыхатропныя рэчывы.

Справа Эгле Кусайце выклікала ў Літве немалы розгалас. У прыватнасьці, некаторыя палітыкі і праваабаронцы зазначалі, што сьледчыя органы і генпракуратура Літвы занадта старанна супрацоўнічаюць у гэтай справе з расейскімі спэцслужбамі і ледзь не выконваюць іх загады. Пад ціскам грамадзкасьці ад вядзеньня справы быў адхілены пракурор Дэпартамэнту па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Юстас Лаўцюс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG