Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада пакуль ня вызначылася


Паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў рамках круглага стала з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці, якое пачалося сёньня ўвечары, яшчэ працягваецца.

Перад удзельнікамі паседжаньня ўжо выступілі лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Абодва яны станоўча ацанілі спробы Рады стаць пасярэднікам у справе вызначэньня адзінага кандыдата.

Уладзімер Някляеў сказаў, што ён асабіста спрабаваў дамовіцца паасобку з кожным кандыдатам у прэзыдэнты, але з гэтага нічога не атрымалася. Анатоль Лябедзька згадаў, што Аб’яднаныя дэмсілы спрабавалі вызначыць адзінага кандыдата праз праймэрыз. Але паколькі гэтая ідэя не знайшла неабходнай падтрымкі, то АГП гатова падтрымліваць любую іншую працэдуру выяўленьня адзінага кандыдата.

Пасьля гэтых выступаў сябры Рады прыступілі да дыскусіі. Яны хочуць вызначыцца, што рабіць далей. Раней кіраўніцтва Рады папярэджвала, што сёньняшняе паседжаньне можа стаць апошнім — альбо будзе прызначаная канчатковая дата вызначэньня адзінага кандыдата, альбо Рада складзе зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў гэтым працэсе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG