Уладзімер Глод, Менск Злучаныя Штаты дадалі да сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі яшчэ шэсьць чалавек. Гэта – генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч, начальнік палка міліцыі спэцпрызначэньня Юры Падабед, міністры адукацыі і інфармацыі, адпаведна, Аляксандар Радзькоў і Ўладзімер Русакевіч, былы міністар унутраных справаў Юры Сівакоў і начальнік управы грамадзкіх аб''яднаньняў міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі.