Любоў Лунёва, Менск 19 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы адбылася моладзевая акцыя, прымеркаваная да гадавіны леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. У акцыі ўзяло ўдзел каля ста чалавек. Супрацоўнікі міліцыі й байцы спэцназу выцясьнілі маладых людзей на вуліцу Янкі Купалы і давялі да опэрнага тэатру. Пасьля чаго ўдзельнікі акцыі разышліся. Затрыманьняў не было.
Любоў Лунёва, Менск Каля 21.00 байцы спэцназу міліцыі выціснулі ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы на вуліцу Багдановіча. Удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Затрыманьняў пакуль не было і, паводле ацэнкі нашай карэспандэнткі Любові Лунёвай, іх хутчэй за ўсё і ня будзе.
Радыё Свабода На месцы падзеяў знаходзіцца наша карэспандэнтка Любоў Лунёва. Паводле яе АМАП адціскае удзельнікаў акцыі з Кастрычніцкай плошчы ў бок выставачнага цэнтру над Сьвяслаччу.
Радыё Свабода АМАП вывеў удзельнікаў вулічнай акцыі на прыпынак “Опэрны тэатар” на вуліцы Максіма Багдановіча.
Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі выціснулі ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы на вуліцу Янкі Купалы і вядуць іх да выставачнага цэнтру “Белэкспа”.
Радыё Свабода Інтэрнэт-старонка Хартыі-97 сёньня перастала працаваць сёньня ўвечары. Прычыны спыненьня працы пакуль невядомыя.
Радыё Свабода На Кастрычніцкай плошчы на флэш-моб, прымеркаваны да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году, сабралося каля сотні маладых людзей.
Любоў Лунёва, Менск На Кастрычніцкую плошчу, дзе мае адбыцца моладзевы флэш-моб, прыйшлі вядомыя беларускія палітыкі – лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка.
Любоў Лунёва, Менск Каля Кастрычніцкай плошчы ў Менску, дзе сёньня павінен адбыцца моладзевы флэш-моб, прымеркаваны да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году, знаходзяцца некалькі міліцэйскіх аўтамабіляў, у тым ліку гэтак званы аўтазак – на такіх машынах звычайна перавозяць затрыманых удзельнікаў вулічных акцыяў.
Кастусь Бандарук, Прага Напярэдадні чацьвертай гадавіны пачатку вайны ў Іраку, якая прыпадае на аўторак, 20 сакавіка, у ЗША і ў шэрагу краінаў сьвету адбыліся бурныя антываенныя дэманстрацыі.
Радыё Свабода У матэрыялах з радыёархіву – рэпартажы нашых карэспандэнтаў з Кастрычніцкай плошчы, якія гучалі год таму ў жывым эфіры Радыё Свабода.
Радыё Свабода Што адбывалася роўна год таму? Адзін дзень Вясны-2006 у фактах, меркаваньнях, фатаграфіях, рэпартажах нашых карэспандэнтаў і галасах зь месца падзеяў. Архіў сайту svaboda.org
Тацяна Поклад, Прага Гэтымі днямі ў ЗША і Эўропе адбываюцца акцыі і імпрэзы, прысьвечаныя гадавіне сакавіцкіх падзеяў 2006 году ў Менску. Ініцыятары і ўдзельнікі гэтых імпрэзаў – беларусы, якія жывуць, працуюць, вучацца за мяжой.
Радыё Свабода Менгарвыканкам забараніў сьвяткаваньне Дня волі 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы.
Любоў Лунёва, Менск Лідэра аб’яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча, а таксама іншых заяўнікаў, сярод якіх В.Івашкевіч, В.Вячорка, А.Ляўковіч, чыноўнікі гарвыканкаму прасілі падпісаць паперы аб тым, што яны папярэджаны аб крымінальнай адказнасьці ў выніку парушэньня грамадзкага парадку, але заяўнікі адмовіліся паставіць свае подпісы.
Алесь Дашчынскі, Менск Год таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Той дзень завяршыўся масавым мітынгам пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі зьнялі зь цягніка актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У ноч зь нядзелі на панядзелак больш чым у 60 гарадах сьвету прайшла акцыя “Дайце голас грамадзянам Беларусі!”. Каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці, актывісты арганізацыі “Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” з 30 краінаў завязалі раты помнікам у сваіх гарадах.
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.
Уладзімер Глод, Менск У выбарах 19 сакавіка удзельнічалі Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Мілінкевіч. Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў на рэфэрэндуме 2004 году
Любоў Лунёва, Менск Сёньня а 8-й вечара актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзяць флэш-моб на Кастрычніцкім пляцы. Яны разьлічваюць, што ў акцыі, якая прысьвечана падзеям 19 сакавіка 2006 году, возьмуць удзел некалькі дзесяткаў чалавек.
Радыё Свабода. Імпрэзы адкрыюцца фільмам Юрыя Хашчавацкага “Плошча” і студэнцкім лялечным спэктаклем для дарослых “Гісторыя пра Лукаса Шэнкера, які хоча стаць кракадзілам”.
Іна Студзінская, Менск Увечары 19 сакавіка тысячы людзей сабраліся на Кастрычніцкім пляцы Менску. Што натхніла людзей выйсьці тады ў халоднае і сьнежнае надвор’е на плошчу?
Міхал Карневіч, Горадня Сёньня а 18-й гадзіне ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Горадні для ўсіх жадаючых дэманстраваўся фільм Юры Хашчавацкага “Плошча”. Плянавалася, што перад гледачамі выступіць сам рэжысёр. Аднак арганізатары аб’явілі, што Хашчавацкі захварэў і ня здолеў наведаць Горадню.
Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках.
Радыё Свабода Былы міністар замежных спраў Нямеччыны, а цяпер выкладчык элітнага Прыстанскага ўнівэрсытэту ў ЗША, заклікаў Брусэль не рабіць маленькай “напалову Эўропы” зь Беларусі, Украіны і Малдовы.
Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках.
Любоў Лунёва, Менск Ля дзьвярэй кватэры, дзе жыве лідэр аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, стаяць байцы спэцназу міліцыі. Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца ля ягонага офісу. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар экс-кандыдата на прэзыдэнта Павал Мажэйка.
Радыё Свабода .
Любоў Лунёва, Менск Каля ўправы Партыі БНФ знаходзяцца некалькі дзесяткаў байцоў спэцназу міліцыі ў цывільным, а таксама кіраўніцтва міліцыі Савецкага раёну Менску. А 12 гадзіне лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч мае намер правесьці тут сустрэчу з моладзевымі актывістамі.
Радыё Свабода, Прага Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказала абурэньне ператрусам, які супрацоўнікі КДБ учынілі ў мінулую пятніцу ў офісе Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
Алесь Дашчынскі, Менск Аб’яднаныя дэмсілы працягваюць падрыхтоўку да Дня Волі 25 сакавіка і кангрэсу дэмакратычных сілаў, дата якога пакуль ня вызначана.
Юры Дракахруст, Прага Беларуская Плошча 2006 году – што гэта было? Ці маглі падзеі на Плошчы пайсьці інакш? Як выглядаюць гэтыя падзеі ў параўнаньні з “аксамітнымі” рэвалюцыямі ў Сэрбіі, Грузіі і Ўкраіне? Якія наступствы беларускай Плошчы? На гэтыя пытаньні “Праскага акцэнту” адказвае незалежны расейскі журналіст Вадзім Дубноў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы і Эўропе пачынаецца “гарачы тыдзень беларускіх падзеяў” – культурных і палітычных, якія прымеркаваныя да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Беларускі тыдзень пачнецца ад шэрагу культурніцкіх падзеяў – суботняга канцэрту Аляксандра Памідорава ў Варшаве, у нядзелю адбудуцца паказы дакумэнтальных фільмаў зь Беларусі і польскіх пра Беларусь – “Пляц Каліноўскага”, “Урок беларускай”, сустрэчы з рэжысэрамі, выставы здымкаў зь Беларусі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Мікалай Статкевіч падрыхтаваў да друку артыкул з крытыкай некаторых лідэраў апазыцыі. Чаму Паўла Севярынца на “хіміі” дадаткова ізалявалі на 5 гадзінаў? Як паводзілі сябе сьледчыя КДБ падчас допыту маладзёвага актывіста Артура Фінькевіча? За што зноў пакаралі Зьмітра Дашкевіча? Аляксандр Казулін кажа, што вакол яго адміністрацыя калёніі “стварыла вакуўм”...
Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акцыя ў самым цэнтры Варшавы, на Замкавым пляцы, выглядала даволі незвычайна. Тыя, хто прыйшоў на флэш-моб, а іх было каля 20 чалавек – беларусы і палякі, расьцягнуўшы паміж сабой бел-чырвона-белую стужку, утварылі сымбалічную мяжу Беларусі.
Радыё Свабода У Вільні 16 сакавіка адбылася акцыя з нагоды салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і сем’ямі зьніклых палітыкаў.
Паўло Зубюк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэтым разам яна праходзіла ў межах інфармацыйнае кампаніі-фэстывалю “Беларуская вясна”, якая пачалася 14-га і будзе працягвацца да 25 сакавіка.
Радыё Свабода Сёньня полацкія маладафронтаўцы зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.
Радыё Свабода У Магілёве Дзень салідарнасьці адзначылі запальваньнем традыцыйных сьвечак памяці.
Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ўвечары сябры пагадняльнай камісіі аднагалосна ўхвалілі сьпіс дакумэнтаў, якія павінны разглядацца на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ у 17.15 пачалі ператрус у офісе грамадзкай арганізацыі “Бацькаўшчына”. Сябрам арганізацыі не паведамляюць, на якой падставе робіцца ператрус.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьвярнуўся з калёніі да экс-кандыдата Аляксандра Мілінкевіча. Палітвязень заклікае ўзяць удзел у будучым Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Пра гэта стала вядома ад адваката Ігара Рынкевіча, які 16 сакавіка наведаў Аляксандра Казуліна ў віцебскай калёніі “Віцьба-3”.
Радыё Свабода Мастоўскага актывіста дапытвалі у Ваўкавыску
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Грамадзкая арганізацыя “Свабодная Беларусь” заявіла пра завяршэньне акцыі збору подпісаў з патрабаваньнем да беларускіх уладаў вызваліць Аляксандра Казуліна.
Радыё Свабода Улёткі з запрашэньнем ужо два дні распаўсюджваюцца ў людных мясьцінах Віцебску — на кірмашах, каля буйных крамаў ды прамысловых прадпрыемстваў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы адбыліся шэраг акцыяў з нагоды Дня салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітыкаў і палітвязьняў. Сярод іншага – інфармацыйныя матэрыялы раздаваліся беларусам, якія вярталіся з Польшчы на бацькаўшчыну.
Альгерд Невяроўскі, Менск Прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” выказаліся за правядзеньне Кангрэсу 21-22 красавіка. Аб’яднаная грамадзянская партыя прыме канчатковае рашэньне заўтра на палітрадзе. Партыя БНФ мае вызначыцца на наступным тыдні. Нарада вырашыла падрыхтаваць неабходныя дакумэнты кангрэсу да 1 красавіка.
Радыё Свабода Рэнэ ван дэр Ліндэн, прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, рэзка асудзіў апошнія арышты лідараў апазыцыі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ