Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка апазыцыі мае намер правесьці кангрэс 21-22 красавіка


Альгерд Невяроўскі, Менск Прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” выказаліся за правядзеньне Кангрэсу 21-22 красавіка. Аб’яднаная грамадзянская партыя прыме канчатковае рашэньне заўтра на палітрадзе. Партыя БНФ мае вызначыцца на наступным тыдні. Нарада вырашыла падрыхтаваць неабходныя дакумэнты кангрэсу да 1 красавіка.

Сёньня ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі сабраліся тыя прадстаўнікі Палітычнай рады апазыцыі, якія лічаць сябе прыхільнікамі правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Лідэры АГП, ПКБ, БСДП “Грамада” і намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка не задаволеныя вынікамі ўчорашняга паседжаньня Палітычнай рады аб’яднаных дэмсілаў. На іхную думку, Аляксандар Мілінкевіч і ягоныя прыхільнікі заблякавалі прыняцьце рашэньня пра дату кангрэсу, але фактычна нічога не прапанавалі наўзамен.

Гаворыць лідэр Парты камуністаў Сяргей Калякін:

“Таму ўчора я ініцыяваў сёньняшнюю сустрэчу. Я сказаў, што няхай зьбяруцца тыя, хто хоча хутчэй правесьці кангрэс. Для чаго? Ня дзеля таго, каб мы ўсіх кінулі і выйшлі са складу Палітычнай рады. А для таго, каб нам выпрацаваць тыя мэханізмы, якія б не дазволілі тым, хто хаймаецца махлярскім падыходам — як бы забалятаваць кангрэс, фармальна выступаючы за яго правядзеньне, каб яны ня мелі права пра гэта казаць”.

Сяргей Калякін прапанаваў правесьці Кангрэс дэмсілаў у Менску 21-22 красавіка. А да 1 красавіка скончыць падрыхтоўку яго асноўных дакумэнтаў – эканамічнай плятформы, стратэгіі аб’яднаных дэмсілаў і “Малую канстытуцыю” – дакумэнт, паводле якога часова будзе жыць Беларусь пасьля зьмены цяперашняй улады.

Да 25 сакавіка павінна скончыць працу пагадняльная камісія – орган, які павінен падпісаць з прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча дакумэнт пад назваю “Кампраміс дзеля адзінства”. Калі ж кангрэс праведзены ня будзе, то гэта, на думку Сяргея Калякіна, прывядзе да расколу і ліквідацыі Палітрады дэмсілаў. Усе ўдзельнікі нарады пагадзіліся з гэтымі прапановамі.

Гаворыць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Калі мы хочам, каб быў прагрэс, трэба інтэнсыфікаваць працу ў эканамічнай плятформе і стратэгіі. Прычым працаваць у штодзённым рэжыме, падключыўшы як мага большую колькасьць спэцыялістаў. Праца ў штодзённым рэжыме — такім чынам, каб, напрыклад, праз тыдзень мы папярэдне паглядзелі ў сябе і вынесьлі на зацьвярджэньне палітычнай рады тры дакумэнты. Але мы гэта зробім да 1 красавіка. Я перакананы, што ў нас будзе шмат прыхільнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG