Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшоў флэш-моб “Паляваньне на апазыцыянэраў”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акцыя ў самым цэнтры Варшавы, на Замкавым пляцы, выглядала даволі незвычайна. Тыя, хто прыйшоў на флэш-моб, а іх было каля 20 чалавек – беларусы і палякі, расьцягнуўшы паміж сабой бел-чырвона-белую стужку, утварылі сымбалічную мяжу Беларусі.

Унутры гэтай “мяжы” чалавек у чорным скураным плашчы з павязкай “КДБ” і завязанымі вачыма лавіў маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія выконвалі ролі апазыцыянэраў.

“Афіцэр КДБ” павінен быў злавіць усіх апазыцыянэраў, не выходзячы за межы ўяўнай краіны, бо іншыя ўдзельнікі гэпэнінгу “не пускалі яго ў Эўразьвяз”.

Выглядала гэтая сцэна даволі забаўна, шмат хто зь мінакоў спыняўся, не разумеючы, што адбываецца.

У выніку, цягам прыкладна 15 хвілінаў, “КДБшніку” ўдалося злавіць амаль усіх людзей, але адна асоба зь бел-чырвона-белым сьцягам усё ж засталася.







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG