Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень салідарнасьці адзначаецца ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы адбыліся шэраг акцыяў з нагоды Дня салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітыкаў і палітвязьняў. Сярод іншага – інфармацыйныя матэрыялы раздаваліся беларусам, якія вярталіся з Польшчы на бацькаўшчыну.

Актывісты Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, беларускія студэнты, што вучацца ў Польшчы, цягам 6 гадзінаў на памежным пераходзе Кузьніца-Беластоцкая-Брузгі раздавалі беларускім грамадзянам улёткі зь інфармацыяй пра дзень салідарнасьці, забароненыя ў Беларусі дакумэнтальныя фільмы.

Каля памежнага пераходу быў таксама ўсталяваны намёт са здымкамі з акцыяў пратэсту ў Беларусі ад 1996 году.

“Мы ўвесь час спрабуем паказаць беларускае пытаньне іншым спосабам, каб гэта не было сумна. Так што кожны раз гэта можа выглядаць іначай”, – кажа адзін зь лідэраў Зьвязу Віталь Лоцманаў і падкрэсьлівае, што гэтым разам акцыі скіраваныя перадусім да беларусаў.

Між тым у Кракаве сёньня – вялікі беларускі канцэрт з удзелам гуртоў Крама, NRM, Pomidor/0ff.

“Я магу прыйсьці на канцэрт у сваёй краіне. На любы канцэрт, які мне падабаецца. У Беларусі іначай – гурты, якія мы запрасілі, ня могуць граць у сябе, так што варта даць ім магчымасьць тут паказаць сваю музыку”, – сказаў нашаму радыё адзін з арганізатараў канцэрту.

У шэрагу іншых польскіх гарадоў, так, як прыкладам, у Любліне, было вырашана адзначаць Дзень салідарнасьці крыху пазьней – разам з Днём волі, 25-га сакавіка.

Традыцыйны намёт са здымкамі з акцыяў

Афіша канцэрту ў Кракаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG