Юры Дракахруст, Прага Учора ў 14 рэгіёнах Расеі прайшлі выбары ў мясцовыя парлямэнты. У 13-ці перамогу атрымала пракрамлёўская партыя “Единая Россия”, у Стаўрапольскім краі на першым месцы апынулася другая нядаўна створаная пракрамлёўская партыя – “Справедливая Россия”.
Радыё Свабода У Менску на плошчы Бангалор адбыўся мітынг прыватных прадпрымальнікаў. З удзельнікамі мітынгу размаўляла Галіна Абакунчык.
Алесь Дашчынскі, Менск На мітынгу ў Менску прадпрымальнікі запатрабавалі ад уладаў адмяніць законы, якія лічаць дыскрымінацыйнымі. Удзельнікі мітынгу выказаліся за працяг акцыяў пратэсту і за падрыхтоўку да папераджальнага страйку 25 сакавіка.
Сяргей Шупа, Прага Галоўныя ўдзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі ў Багдадзе ацанілі яе як пасьпяховы пачатак. Усе яны пагадзіліся неўзабаве склікаць другую падобную канфэрэнцыю на больш высокім узроўні. Аднак Злучаныя Штаты, Іран і Сырыя ўсё яшчэ істотна разыходзяцца ў разуменьні канчатковай мэты перамоваў.
Любоў Лунёва, Менск Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, якія адбываюць пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004, зьвярнуліся да лідэраў апазыцыйных партыяў і рухаў. Яны заклікалі іх адмовіцца ад узаемных публічных абвінавачаньняў і паказаць адзінства напярэдадні вясновых вулічных акцыяў.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец зьвярнуліся ў Менскі гарвыканкам з просьбай дазволіць 2 красавіка, у гэтак званы “Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі”, шэсьце й сьвяточны канцэрт. Паводле заяўкі, у акцыі будуць браць удзел 30 тысяч чалавек.
Радыё Свабода Лідэры расейскага Саюзу правых сіл і азэрбайджанскай партыі "Мусават" заявілі пра свой удзел ў мерапрыемствах 25 сакавіка ў Менску.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўнікоў незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева выпусьцілі з Гарадзенскага РАУС, дзе яны знаходзіліся тры гадзіны.
Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падпісаў закон “Аб ратыфікацыі Пагадненьня паміж Расеяй і Эўразьвязам аб спрашчэньні выдачы візаў грамадзянам Расейскай Фэдэрацыі і Эўрапейскага Зьвязу”.
Алесь Дашчынскі, Менск На выезьдзе з Горадні затрыманыя актывісты прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў.
Любоў Лунёва, Менск Палітвязьні Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, пакараныя абмежаваньнем волі за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацый вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, прынялі сумесны зварот да кіраўнікоў лідэраў дэмакратычных апазыцыйных партый і рухаў.
Кастусь Бандарук, Прага Жыхары Санкт-Пецярбурга і 13 іншых рэгіёнаў Расеі, а гэта траціна ўсяго насельніцтва краіны, учора абіралі мясцовыя ўлады. Фактычна галасаваньне было генэральнай рэпетыцыяй перад заплянаванымі на сьнежань выбарамі ў Дзяржаўную Думу і прэзыдэнцкімі выбарамі, якія пройдуць ў сакавіку наступнага году. На гэты момант вядома, што амаль ва ўсіх рэгіёнах лідзіруе прапуцінская партыя “Адзіная Расея”.
Уладзімер Глод, Менск Нараду правёў Нацыянальны камітэт аб''яднаных дэмакратычных сілаў пры дапамозе Рады Эўропы. Абмяркоўваліся палітычная і эканамічная плятформы апазыцыі, стратэгія далейшых дзеяньняў. Там жа прайшоў круглы стол, прысьвечаны новаму Кангрэсу дэмакратычных сіл.
Алесь Дашчынскі, Менск На выезьдзе з Горадні затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі.
Радыё Свабода На думку літоўскага прэзыдэнта, “неабходна шукаць іншыя за ізаляцыю мэханізмы ўзаемадзеяньня Эўразьвязу і Беларусі”.
Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Вільні скончылася двухдзённая сустрэча-канфэрэнцыя прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкасьці, якую правёў Нацыянальны камітэт аб''яднаных дэмакратычных сілаў пры дапамозе Рады Эўропы.
Радыё Свабода, Горадня 11 сакавіка ў Горадні прыблізна ў 12.30 АМАП спыніў машыну з Валерыем Леванеўскім і Аляксандарам Васільевым—аднымі зь лідэраў прадпрымальніцкага руху. У іх праверылі дакумэнты, а аўтамабіль, які належыць спадару Васільеву, абшукалі, спаслыўшыся на тое, што ён нібыта знаходзіцца ў росшуку з кастрычніка мінулага году. Пасьля гэтага абодвух адпусьцілі.
Радыё Свабода .
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Вільні пачалася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкасьці. Цягам 10 і 11 сакавіка яны абмяркуюць крызысную сытуацыю, што склалася вакол правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Радыё Свабода Адпаведны дакумэнт зацьвердзілі на сёньняшнім паседжаньні Сойму партыі. Па-ранейшаму галоўным для партыі застаецца пытаньне пра сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі.
Алесь Дашчынскі, Менск Прадпрымальнікі працягваюць падрыхтоўку да мітынгу 12 сакавіка. Менскія ўлады дазволілі правесьці яго ў парку Дружбы народаў ад 12 да 17 гадзіны. Яны будуць патрабаваць адмены апошніх рашэньняў улады адносна прадпрымальніцтва, якія лічаць дыскрымінацыйнымі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы разгарэлася спрэчка вакол люстрацыі журналістаў. Паводле новага закону аб люстрацыі, які пачынае дзенічаць ад сярэдзіны сакавіка, “люстрацыйную заяву”, дзе трэба зазначыць, ці супрацоўнічала дадзеная асоба з камуністычнымі спэцслужбамі ці не, павінны будуць падаць журналісты, якія нарадзіліся да 1972 году ўключна.
Юры Дракахруст, Прага Наколькі вялікі пратэстны патэнцыял у беларускім грамадзтве? Ці могуць пратэсты прадпрымальнікаў стаць каталізатарам пратэсту іншых сацыяльных групаў? У якіх умовах незадавальненьне ператвараецца ў адкрыты пратэст? Прапануем вашай увазе адказы на пытаньні “Праскага акцэнту” дактаранта European University Institute ва Флярэнцыі, палітоляга Аляксея Пікуліка.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Як лечаць хворых у шпіталі калёніі, дзе ўтрымліваюць Кацярыну Садоўскую? Зьмітру Дашкевічу дазволілі ў турме карыстацца ўласнымі грашыма. Павал Севярынец прыехаў з “хіміі” ў адпачынак. Аляксандру Казуліну ўжо не дазваляюць прымаць з дому дыетычнае харчаваньне.
Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
Валер Каліноўскі, Прага Агляд сёньняшніх замежных газэтаў.
Радыё Свабода, Менск Актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева, які быў затрыманы на менскім аўтарынку “Малінаўка”, адпусьцілі.
Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыя шклоўскай турмы вынесла Зьмітру Дашкевічу чацьвёртае папярэджаньне. Гэтым разам – за тое, што ён чытаў пасьля адбою. Палітвязень паведаміў аб гэтым сваім бацькам у лісьце, датаваным 5 сакавіка.
Любоў Лунёва, Менск Палітвязьня Міколу Статкевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, наведала амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт. Гэта першы візыт кіраўніка амэрыканскай амбасады да Міколы Статкевіча. Раней некалькі разоў яго наведвалі амбасадары Нямеччыны, Швэцыі, Чэхіі, Славакіі, а таксама кіраўнік місіі АБСЭ Окэ Пэтэрсан.
Ганна Соўсь, Менск Былы прэзыдэнт і экс-прэм’ер Літвы Альгірдас Бразаўскас выступіў супраць ізаляцыі Беларусі і заклікаў цяперашняе кіраўніцтва Літвы ўлічваць літоўскія інтарэсы ў падыходах да стасункаў зь Менскам. Старшыня парлямэнцкай камісіі літоўскага Сэйму Вацлаў Станкевіч лічыць, што Літве і Беларусі трэба спрабаваць знайсьці супольны погляд на палітычнай арэне. А паводле старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, краінам Эўразьвязу варта было б устрымацца ад палітычных кантактаў з кіраўніцтвам Беларусі, пакуль ня будуць зробленыя крокі ў кірунку дэмакратызацыі.
Алесь Дашчынскі, Менск Менскія ўлады дазволілі правесьці мітынг прадпрымальнікаў 12 сакавіка ў парку Дружбы народаў. Аднак заяўнікі цьвердзяць, што нягледзячы на санкцыянаваны характар акцыі, улады спрабуюць чыніць перашкоды яе арганізацыі.
Ганна Соўсь, Менск Былы прэзыдэнт і экс-прэм’ер Літвы Альгірдас Бразаўскас выступіў супраць ізаляцыі Беларусі і заклікаў цяперашняе кіраўніцтва Літвы ўлічваць літоўскія інтарэсы ў падыходах да стасунках з гэтай краінай. Старшыня парлямэнцкай камісіі літоўскага Сойму ў справах НАТО Вацлаў Станкевіч падтрымаў заяву Бразаўскаса і лічыць яе вельмі актуальнай.
Радыё Свабода Былы прэзыдэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас заклікае цяперашняе кіраўніцтва Літвы ўлічваць літоўскія інтарэсы ў падыходах да стасунках з Беларусьсю.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Юшчанка прапагандуе дыялёг з Лукашэнкам” – артыкулы з такой і падобнымі назвамі зьявіліся апошнімі днямі ў польскіх мэдыях.
Алесь Дашчынскі, Менск Завяршыўся візыт у Менск супрацоўнікаў офісу вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны – кіраўніцы аддзелу палітычнага плянаваньня Хельгі Шмідт і галоўнага дарадцы Піркі Тапіолы.
Радыё Свабода Дэлегацыя Эўразьвязу, накіраваная вярхоўным прадстаўніком Зьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі Хавіерам Салянам, гэтымі днямі вывучае сытуацыю ў Беларусі.
Радыё Свабода У намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка канфіскавалі інфармацыйны бюлетэнь “Свабоду Беларусі”. Палітык кажа, што міліцыя забрала каля 50 тысячаў асобнікаў бюлетэню, што знаходзіліся ў аўтамабілі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба АГП.
Радыё Свабода, Магілёў 600 асобнікаў газэты “Свабода” і 1000 улётак да сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі канфіскавана ў сядзібе рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ.
Радыё Свабода, Магілёў Трое міліцыянтаў сёньня ў 16.30 уварваліся ў сядзібу рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ. Свае дзеяньні яны матывавалі тым, што ў горадзе зьявілася шмат друкаванай прадукцыі, якая выйшла з парушэньнем заканадаўства.
Алесь Дашчынскі, Менск Дэлегацыя Эўразьвязу, накіраваная вярхоўным прадстаўніком Зьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і бясьпекі Хавіерам Салянам, правяла сёньня ў Менску шэраг сустрэчаў. Дэлегацыя мае намер азнаёміцца з сытуацыяй у Беларусі.
Радыё Свабода У Менску сёньня быў затрыманы намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык.
Альгерд Невяроўскі, Менск Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў чарговую гадавую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце. Адзін з разьдзелаў гэтай справаздачы прысьвечаны Беларусі. Гэты дакумэнт камэнтуюць прадстаўнікі беларускай улады і апазыцыі.
Уладзімер Глод, Менск На сёньняшнім паседжаньні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў паступіла прапанова ад Саюзу левых партый (у яго ўваходзяць Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Партыя камуністаў беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)) правесьці чарговы Кангрэс дэмсілаў 14 і 15 красавіка.
Уладзімер Глод, Менск Палітычная Рада аб''яднаных дэмакратычных сілаў сёньня разглядае канкрэтны тэрмін правядзеньня новага Кангрэсу дэмсілаў.
Радыё Свабода Адміністрацыя ЗША лічыць, што сытуацыя ў сфэры правоў чалавека дэмакратыі ў Расеі пагаршаецца, а ў Беларусі працягвае выклікаць сур’ёзную заклапочанасьць. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, такую заяву зрабіў памочнік Дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Бары Лаўэнкрон.
Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца ў Менску з дэлегацыяй вярхоўнага камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны.
Паводле БелаПАН Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Чарнаўцах, што зьбіраецца запрасіць кіраўнікоў Беларусі, Польшчы, Румыніі і Славаччыны на саміт ў справе трансмежнага супрацоўніцтва ў Луцку.
Загрузіць яшчэ