Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса: “Юшчанка прапагандуе дыялёг з Лукашэнкам”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Юшчанка прапагандуе дыялёг з Лукашэнкам” – артыкулы з такой і падобнымі назвамі зьявіліся апошнімі днямі ў польскіх мэдыях.

Польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” піша, спасылаючыся на прадстаўнікоў канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, што ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка хоча запрасіць кіраўнікоў чатырох дзяржаваў-суседзяў Беларусі ў Луцк, каб абмеркаваць дачыненьні зь Беларусьсю.

“Мы ведаем пра гэтую ініцыятыву, але пакуль што не абмяркоўваем яе”, – заявіла польскаму штодзёньніку міністар у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Эльжбета Якубяк.

Між тым, паводле газэты “Rzeczpospolita”, старшыня парлямэнцкай камісіі ў замежных справах Павал Залеўскі не выключае, што такая сустрэча можа адбыцца, бо Ўкраіна спрабуе выканаць ролю пасярэдніка паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Але, як падкрэсьлівае Залеўскі, дыялёг Беларусі з Эўразьвязам залежыць перадусім ад Аляксандра Лукашэнкі, бо гэта “менавіта празь яго Беларусь байкатуецца”.

Паводле Яцка Паўліцкага, аглядальніка “Gazet’ы Wyborcz’ай”, перамоваў з Лукашэнкам нельга пачынаць без выкананьня Менскам папярэдніх умоваў.

“Галоўная ўмова, якую Лукашэнка павінен выканаць, каб можна было гаварыць пра нейкія перамовы, – гаворыць Яцак Паўліцкі, – гэта вызваленьне палітвязьняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG