Зьвяз польскіх журналістаў у адмысловай ухвале заклікаў усіх сваіх сяброў, незалежна ад таго, ці будзе этага патрабаваць кіраўніцтва іхных рэдакцыяў ці не, прайсьці працэс люстрацыі. Ганаровы старшыня гэтай арганізацыі Стэфан Барткоўскі, аднак, рэзка выказаўся супраць гэтага.
Барткоўскі: “Улады могуць злавацца на журналістаў, не любіць іх, але ўлада ня можа змусіць іх зрабіць нешта. Гэта выключана ў дэмакратычнай краіне”.
Між тым Эва Мілевіч з “Газэты Выборчай”, Войцех Мазавецкі з тыднёвіка“Пшэкруй”, Яцэк Жакоўскі з “Палітыкі” і шэраг іншых вядомых журналістаў заявілі, што люстрацыйныя заявы – гэта абраза іхнага гонару, і таму яны ня будуць іх падаваць, нават калі ў выніку згубяць працу.
Улады, у сваю чаргу, заяўляюць, што шмат якія зь цяперашніх польскіх мэдыяў былі створаныя асобамі, якія мелі цесныя кантакты з камуністычным рэжымам. І гэта, паводле прэзыдэнта Леха Качынськага, адказ на пытаньне:
“Узьнікае пытаньне, чаму люстрацыя выклікала такі супраціў?”, – сказаў польскі прэзыдэнт.