“Палітыка ізаляцыі Беларусі ня можа быць апраўданай”,-- такая пазыцыя была агучаная ў часе сустрэчы прэзыдэнтаў Аўстрыі і Літвы Гайнца Фішэра і Валдаса Адамкуса напрыканцы мінулага тыдня ў Вене.
Як перадае выданьне “The Вaltic Times”, прэзыдэнты абмяркоўвалі пытаньні эўрапейскай энэргетычнай бясьпекі і палітыкі суседзтва Эўразьвязу. Кіраўнікі абедзьвюх краін таксама закранулі тэму дэмакратычнай кансалідацыі на ўсходзе Эўропе.
“Той факт, што Беларусь ня ўпісваецца ў эўрапейскую палітыку суседзтва, заслугоўвае ўвагі і разгляду. Мы ня мусім ізаляваць нашага суседа ад астатняга сьвету”,-- заявіў літоўскі лідэр.
“Той факт, што Беларусь ня ўпісваецца ў эўрапейскую палітыку суседзтва, заслугоўвае ўвагі і разгляду. Мы ня мусім ізаляваць нашага суседа ад астатняга сьвету”,-- заявіў літоўскі лідэр.