Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскага і Васільева выпусьцілі з пастарунку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўнікоў незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева выпусьцілі з Гарадзенскага РАУС, дзе яны знаходзіліся тры гадзіны.

Мікрааўтобус, на якім яны выехалі ў сталіцу на мітынг прадпрымальнікаў, затрымала ДАІ. Іх даставілі ў Гарадзенскі РАУС, там сказалі, што у Ваўкавыскім раёне скрадзены будматэрыялы, і хтосьці бачыў мікрааўтобус, падобны да таго, на якім ехалі яны. Валеры Леванеўскі адмовіўся даваць тлумачэньні, палічыўшы прычыну іх затрыманьня абсурднай. Проста была каманда не пусьціць іх на мітынг, лічыць ён.

Мікрааўтобус застаўся ў міліцыі для праверкі, а спадары Васільеў і Леванеўскі мусілі ўзяць таксоўку, каб вярнуцца дахаты. Валерыю Леванеўскаму не вярнулі ягоныя рэчы, якія былі ў мікрааўтобусе, у прыватнасьці, дыктафон, электронны фотаапарат, бэнзынны генэратар.

Сьледчы Аляксандар Маркевіч паведаміў Радыё Свабода, што, паколькі ён быў дзяжурным, яму даручылі агледзець мікрааўтобус. Аднак надалей займацца разьбіральніцтвам будзе участковы інспэктар.

Гл. таксама • Сёньня ў Менску прадпрымальнікі правядуць мітынг пратэсту
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG