Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёшка Фішэр: Не ў інтарэсах ЭЗ рабіць зь Беларусі “напалову Эўропу”


Радыё Свабода Былы міністар замежных спраў Нямеччыны, а цяпер выкладчык элітнага Прыстанскага ўнівэрсытэту ў ЗША, заклікаў Брусэль не рабіць маленькай “напалову Эўропы” зь Беларусі, Украіны і Малдовы.

У сваёй “Прамове да Эўропы” на Эўрапейскім кангрэсе зялёных ў Бэрліне , Фішэр зьвярнуўся да чыноўнікаў, каб тыя не зачынялі дзьверы Эўразьвязу перад краінамі, якія жадалі б стаць ягонымі сябрамі. Ён падкрэсьліў, што Брусэль ня можа сабе дазволіць, каб Беларусь, Украіна ды Малдова былі буфэрам паміж Расеяй і аб’яднай Эўропай.

Ёшка Фішэр таксама заклікаў Эўрапейскі Зьвяз узяць актыўны ўдзел ў дэбатах вакол плянаў ЗША ўстанавіць у Чэхіі і Польшчы элемэнты сыстэмы супрацьракетнай абароны. Паводле ягоных словаў, намеры Пэнтагону кранаюць стратэгічныя інтарэсы Эўразьвязу. Трэба ўлічваць рэзка адмоўную рэакцыю Масквы на гэтыя пляны і яе рашучасьць зрабіць контрзахады ў адказ, заявіў у Бэрліне экс-міністар замежных спраў і колішні лідэр нямецкіх “зялёных”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG