Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 7 тысячаў палякаў падпісаліся за вызваленьне Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Грамадзкая арганізацыя “Свабодная Беларусь” заявіла пра завяршэньне акцыі збору подпісаў з патрабаваньнем да беларускіх уладаў вызваліць Аляксандра Казуліна.

Сабрана 7140 подпісаў.

Адзін зь лідэраў арганізацыі Куба Міхалоўскі сказаў нашаму радыё:

“Мы перадамо гэтыя подпісы фармальным шляхам. У Варшаве ёсьць прадстаўніцтва рэжыму Лукашэнкі – амбасада, і туды мы перадамо зварот. Канешне, мы разумеем, что беларускі рэжым ня надта зьверне ўвагу на гэтыя некалькі тысячаў подпісаў, але лічым, што гэта наш абавязак – паказваць сваю салідарнасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG