Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПАРЭ – за палёгку ў выдачы візаў беларускім студэнтам


Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн зноў заклікаў аблегчыць працэдуру выдачы візаў беларускім студэнтам, каб актывізаваць студэнцкія абмены паміж Беларусьсю і іншымі эўрапейскімі краінамі.

БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Рады Эўропы паведамляе, што з такім заклікам кіраўнік ПАРЭ выступіў 28 лютага ў Брусэлі на канфэрэнцыі аб стварэньні візавага кодэксу эўрапейскай супольнасьці. Канфэрэнцыю ладзіў камітэт Эўрапарлямэнту ў грамадзянскіх свабодах, правасудзьдзі і ўнутраных справах.

Таксама Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаўся за скасаваньне ў доўгатэрміновай пэрспэктыве візаў на эўрапейскім кантынэнце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG