Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін: кангрэс павінен адбыцца – зь Мілінкевічам ці безь яго


Радыё Свабода Аляксандар Казулін мяркуе, што кангрэс дэмакратычных сілаў павінен прайсьці да 26 красавіка “з удзелам Аляксандра Мілінкевіча ці без яго”. Такое меркаваньне былога кандыдата на прэзыдэнта паведаміў БелаПАНу яго адвакат Ігар Рынкевіч, які сёньня наведаў свайго падабароннага ў калёніі “Віцьба-3”.

Казулін падкрэсьлівае, што яшчэ ў 2005 годзе папярэджваў, што з-за амбіцыяў дідэраў каааліцыя можа стацца недзеяздольнай. У дзеяньнях партыяў шмат недахопаў, але нельга недаацэньваць іх сілу”. Казулін кажа, што “партыі зрабілі шмат, каб абраць Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў, таму незразумелае імкненьне Мілінкевіча сканцэнтраваць ў сябе паўнамоцтвы ўсёй апазыцыі”.

Вязень калёніі “Віцьба-3” падкрэсьліў, што “ролю лідэра ў Мілінкевіча ніхто не адбіраў і не зьбіраецца адбіраць, але ні ў кога, у тым ліку і ў Мілінкевіча , не атрымаецца застацца ў белым фраку і ў белых пальчатках”.

Паводле адваката Ігара Рынкевіча, Казулін выступае за ратацыйны прынцып кіраваньня дэмакратычнымі сіламі, “напрыклад, паводле мадэлі Эўразьвязу – лідэр абіраецца на паўгады”, – патлумачыў Казулін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG