Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў ня маюць сэнсу


Радыё Свабода Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства Беларусі Андрэй Папоў.

"Мы камэнтуем гэта вельмі коратка. У нашым разуменьні гэта старая песьня пра тое, чаго няма, паколькі ніякай ні сэнсавай, ні палітычнай нагрузкі такія крокі ня маюць. І нічога новага ў сыстэму нашых сёньняшніх дачыненьняў яны не дадаюць”, – заявіў Андрэй Папоў.

Учора ЗША заявілі пра ўвядзеньне фінансавых санкцыяў адносна шасьці беларускіх чыноўнікаў.

А сёньня стала вядома, што афіцыйныя прадстаўнікі краінаў-сяброў Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Брусэлі, прапануюць захаваць санкцыі супраць Беларусі і Ўзбэкістану. Адпаведную пастанову яны выносяць на паседжаньне міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу 5 сакавіка.

Калі пастанову ўхваляць міністры, дык санкцыі супраць Беларусі захаваюцца цягам наступных дванаццаці месяцаў.

Фінансавыя санкцыі тычацца трыццаці шасьці беларускіх чыноўнікаў уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Такія захады ўвялі за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў, уціск грамадзянскай супольнасьці й перасьлед апазыцыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году. Чыноўнікам забаронена ўяжджаць на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.

Гл. таксама: Як у Беларусі рэагуюць на новыя візавыя санкцыі з боку ЗША? Беларускія чыноўнікі пра санкцыі з боку ЗША
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG