Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадараў ацэняць паводле здольнасьці гандляваць


Уладзімер Глод, Менск Перавышэньне імпарту ў Беларусь над экспартам беларускіх тавараў за межы краіны выклікае найбольшую заклапочанасьць у Міністэрстве замежных справаў Беларусі. Пра гэта сёньня заявіў міністар Сяргей Мартынаў на паседжаньні калегіі міністэрства, прысьвечанай вынікам вонкаваэканамічнай дзейнасьці ў 2006-м годзе.

Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які ўдзельнічае ў паседжаньні, згадаў: летась адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага абарачэньня Беларусі склала мільярд даляраў. А сёлета ўрад хоча бачыць вынік балянсу станоўчым – у памеры 500-600 мільёнаў даляраў. Таму дзейнасьць беларускіх дыпляматычных місіяў за мяжой будзе перадусім ацэньвацца лічбамі экспарту беларускіх тавараў у адпаведныя краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG