Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Паездкі па рэгіёнах – гэта этап стварэньня руху “За Свабоду”


Вячаслаў Кулік Другі дзень запар праводзіць на Берасьцейшчыне Аляксандар Мілінкевіч. Лідэр дэмакратычнага руху меў сустрэчы ў Ганцавічах, Івацэвічах, Берасьці, Пружанах. Завершыцца паездка сёньня пасьля наведваньня Кобрыні.

Гаворыць удзельнік сустрэчы ў Ганцавічах Пятро Гузаеўскі:

Гузаеўскі: “Мілінкевіч працуе ў правільным накірунку. Ён – першы з палітыкаў апазыцыі, хто даехаў да такога маленькага раёна, як наш. Ён прыехаў сюды не вучыць. Мілінкевіч запытвае: “Як будзем працаваць? Давайце пачнём зьнізу. Што вы прапануеце?”. Аб сумеснай працы чалавек сказаў. І гэта было вельмі прыемна чуць”.

А вось якое меркаваньне пасьля гутаркі з Аляксандрам Мілінкевічам у Івацэвічах выказаў жыхар гэтага райцэнтру Станіслаў Халадовіч:

Халадовіч: “Прысутнічалі як прыхільнікі БНФ, так і сябры АГП. Мы прыйшлі да агульнай думкі – ісьці адной калёнай. Цалкам падтрымліваем Аляксандара Уладзімеравіча. Колькі можна чакаць? Трэба дзейнічаць!”.

Папярэднія вынікі наведваньня Берасьцейшчыны падсумоўвае Аляксандар Мілінкевіч:

Мілінкевіч: “Для мяне вельмі важна, што ў рэгіёнах няма падзелу на “левых” і “правых”, на іншыя палітычныя плятформы. А ёсьць тут дэмакратычныя людзі, якія жадаюць пераменаў. Выказваюць вялікае жаданьне працаваць у межах руху “За Свабоду”. Гэта этап стварэньня руху. Этап кансультацыяў зь людзьмі. Я расказваю ім пра стратэгію, якую мы вызначаем у гэтай дзейнасьці. І вядома, што гэта самае галоўнае, што мусіць рабіць палітык – як мага найчасьцей наведваць рэгіёны”.

Карэспандэнт: “Я чую сырэну міліцэйскай аўтамашыны. Ці сустракаеце вы перашкоды ў часе гэтай паездкі?”.

Мілінкевіч: “Пакуль не. Хаця звычайна, безумоўна, нас затрымліваюць і абшукваюць, возяць у міліцыю. Але на гэты раз, дзякуй Богу, едзем вольна!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG