Суд Цэнтральнага раёну пакінуў у сіле рашэньне падоўжыць Віктару Бабарыку тэрмін утрыманьня пад вартай, піша Tut.by. Рашэньне прымала судзьдзя Юлія Густыр.
Цягам жніўня і верасьня больш за 330 працаўнікоў «Нафтану» выйшлі зь дзяржаўнага і ўступілі ў незалежны прафсаюз.
Суседзі аднаго з затрыманых расказалі Свабодзе, як гэта адбываецца.
Сьвятлану Ціханоўскую ў Расеі абвясьцілі ў крымінальны вышук. Асабістыя зьвесткі Ціханоўскай апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.
Да арыштаванага блогера Эдуарда Пальчыса не пускаюць адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну, зь якой у яго падпісаная дамова. Пра гэта напісала жонка арыштаванага Вікторыя Пальчыс.
Міжведамасную камісію, якая возьме на сябе вывучэньне скаргаў людзей, якіх зьбівалі і зь якіх зьдзекаваліся сілавікі, узначаліў намесьнік генэральнага пракурора Дзьмітрый Гара, піша «Наша Ніва».
«Я радыкальная нацыяналістка паводле тыпу сьвядомасьці», — кажа пра сябе выкладчыца і са сьмехам апавядае пра «суткі», сябе і былога студэнта Сяргея Ціханоўскага.
Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў Польшчы гатовае прыняць на вучобу і працу 500 студэнтаў і 25 навукоўцаў зь Беларусі, паведамляе PolskieRadio.
У Беларусі на 7 кастрычніка зарэгістраваныя 81 505 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Акумулятарны завод пад Берасьцем, супраць якога пратэстуюць мясцовыя жыхары, плянуюць запусьціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня 2021 году, калі ня будзе ніякіх перашкод.
Больш за 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысэраў, літаратараў і іншых дзеячоў і актывістаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Работнікі прадпрыемства «Нафтан» запісалі відэазварот у падтрымку беларусаў. Зварот апублікаваў партал Tut.by.
У Ютуб-канале былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі сёньня зьявіўся відэазапіс звароту кіраўніцы выбарчага штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай, зьняты яшчэ да яе арышту 8 верасьня.
Беларускі пашпарт займае 99-е месца паводле аб'ёму магчымасьцяў, якія ён дае ўладальніку, згодна з Global Passport Power Rank 2020.
58-гадовы Валадар Цупанаў жорстка выказаўся пра судзьдзю Вікторыю Палякову. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня, але аб сваім учынку ён не шкадуе.
Паводле ацэнак Сусьветнай арганізацыі здароўя, прыкладна кожны дзясяты чалавек у сьвеце, магчыма, заражаўся каранавірусам.
5 кастрычніка Вацлаву Гаўлу споўнілася б 84 гады. Гэта быў чалавек, які ніколі не губляў аптымізму і пачуцьця гумару.
Валянтэры спынілі працу намётавага мястэчка каля ізалятара часовага ўтрыманьня, што ў завулку Акрэсьціна, і прыбралі намёты.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказвае пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, чаму заходнія лідэры захапляюцца Ціханоўскай, як ён стаў часткай каманды, як рыхтуюцца яе міжнародныя сустрэчы.
Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ на пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкула КК (масавыя беспарадкі).
На 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце зьвесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітоляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасьля захворваньня на COVID-19 у СІЗА.
Зь сябрам руху «За свабоду» Андрэем Юрковым спыняе працоўныя адносіны сельгаспрадпрыемства «Вучгаз БДСГА» (Горацкі раён). Да гэтага актывіст адбыў 22 дні арышту за ўдзел у пратэставых акцыях.
У нядзелю 4 кастрычніка адбылося адразу некалькі такіх выпадкаў. З усімі супрацоўнікамі СМІ праведзеныя гутаркі, яны пакуль застаюцца на волі.
5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі па праспэкце.
Перадачы зьняволеным менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна вырашылі прымаць толькі раз на тыдзень, піша «Эўрарадыё».
У Гомлі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколяга Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на жонку затрыманага Сьвятлану.
Беларуская і расейская сьпявачка, заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у размове са Свабодай Анжаліка параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з гвалтам ва ўласнай сям’і; расказвае, як плакала ад шчасьця, калі над Домам ураду залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
За 20 гадоў колькасьць расейцаў у Беларусі зьменшылася амаль на паўмільёна, доля беларусаў узрасла.
Адвакаты сябры прэзыдыюму Каадынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага пераследу праз адсутнасьць складу злачынства.
Яўгена затрымалі ў суботу 26 верасня. За кратамі ён прабыў некалькі дзён, пасьля чаго атрымаў штраф і выйшаў на волю ў Жодзіне.
Дзень нараджэньня самы папулярны сайт краіны адзначае ў сытуацыі нечуванага раней перасьледу ўладамі незалежных СМІ.
«У веку 92 гадоў ад хваробы, выкліканай каранавірусам, памёр вядомы гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызваленчага руху, мэмуарыст, грамадзкі дзеяч і пэдагог Барыс Самуілавіч Клейн», — паведаміў у Facebook Аляксандар Фядута.
4 кастрычніка ў Менску прайшла ўжо восьмая нядзельная акцыя пратэсту «Марш вызваленьня палітвязьняў» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На сёньняшнім маршы налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў.
Дадому да фатографа Дар’і Сапранецкай увечары 4 кастычніка, пасьля заканчэньня маршу, прыяжджалі людзі ў балаклавах, але Дар’я не адчыніла дзьвярэй, паведамляе «Эўрарадыё».
У Магілёве ўдзельніка пратэставай акцыі пакаралі адміністрацыйным арыштам, а з ізалятара забралі ў войска. Міліцыя сьцьвярджае, што малады чалавек пайшоў на пратэст за грошы. Маці лічыць, што сына запалохалі і ён абгаварыў сябе.
Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрымалі відэакарэспандэнтку сайту «Сильные новости» Надзею Пужынскую.
Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч. Пра гэта нобэлеўская ляўрэатка заявіла на прэс-канфэрэнцыі літаратурнага фэстывалю Taormina Book у Італіі.
Паводле дадзеных сьледзтва, 29 верасьня ў бальніцу паступіў 41-гадовы мянчук зь цялеснымі пашкоджаньнямі. Празь некалькі дзён, 3 кастрычніка, ён памёр, паведамляе Сьледчы камітэт у Тэлеграме.
Актывіста АГП з Дуброўны Міхаіла Чамураку міліцыя затрымлівала з ужываньнем сілы і спэцсродкаў, два дні яго трымалі ў ізалятары ў Воршы. У выніку Аршанскі суд пастанавіў спыніць адміністрацыйны працэс праз адсутнасьць у дзеяньнях абвінавачанага складу правапарушэньня.
У сталіцы зьявяцца інфармацыйныя пляцоўкі, дзе менчукі змогуць гаварыць аб праблемах сфэры ЖКГ, водазабесьпячэньня, ацяпленьня, капітальнага рамонту, а таксама абмяркоўваць зь мясцовымі ўладамі спосабы іх вырашэньня, паведамляе БЕЛТА.
Як чакаецца, суд над імі адбудзецца ў панядзелак.
Паводле інфармацыі страйкаму «Беларускалію», у Салігорску 3 кастрычніка затрымалі каля 20 чалавек, большасьць затрыманых — прадстаўнікі страйкаму.
Трэцяга кастрычніка на волю выйшаў палітвязень Сьвятаслаў Барановіч.
У Салігорску 3 кастрычніка затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу» Ірыну Арахоўскую.
3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.
У камэнтары да інтэрактыўнай выявы Ігар Яноўскі дызайнэр адзначае, што з пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.
Беларусы Пецярбургу запісалі відэаролік, у якім асудзілі гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
У Менску ва Ўруччы адбылася імправізаваная выстава «Мая Беларусь сядзіць у турме», прысьвечаная палітвязьням.
Загрузіць яшчэ