У Ютуб-канале былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі сёньня зьявіўся відэазапіс звароту кіраўніцы выбарчага штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай, зьняты яшчэ да яе арышту 8 верасьня.
Беларускі пашпарт займае 99-е месца паводле аб'ёму магчымасьцяў, якія ён дае ўладальніку, згодна з Global Passport Power Rank 2020.
58-гадовы Валадар Цупанаў жорстка выказаўся пра судзьдзю Вікторыю Палякову. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня, але аб сваім учынку ён не шкадуе.
Паводле ацэнак Сусьветнай арганізацыі здароўя, прыкладна кожны дзясяты чалавек у сьвеце, магчыма, заражаўся каранавірусам.
5 кастрычніка Вацлаву Гаўлу споўнілася б 84 гады. Гэта быў чалавек, які ніколі не губляў аптымізму і пачуцьця гумару.
Валянтэры спынілі працу намётавага мястэчка каля ізалятара часовага ўтрыманьня, што ў завулку Акрэсьціна, і прыбралі намёты.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказвае пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, чаму заходнія лідэры захапляюцца Ціханоўскай, як ён стаў часткай каманды, як рыхтуюцца яе міжнародныя сустрэчы.
Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ на пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкула КК (масавыя беспарадкі).
На 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце зьвесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітоляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасьля захворваньня на COVID-19 у СІЗА.
Зь сябрам руху «За свабоду» Андрэем Юрковым спыняе працоўныя адносіны сельгаспрадпрыемства «Вучгаз БДСГА» (Горацкі раён). Да гэтага актывіст адбыў 22 дні арышту за ўдзел у пратэставых акцыях.
У нядзелю 4 кастрычніка адбылося адразу некалькі такіх выпадкаў. З усімі супрацоўнікамі СМІ праведзеныя гутаркі, яны пакуль застаюцца на волі.
5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі па праспэкце.
Перадачы зьняволеным менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна вырашылі прымаць толькі раз на тыдзень, піша «Эўрарадыё».
У Гомлі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколяга Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на жонку затрыманага Сьвятлану.
Беларуская і расейская сьпявачка, заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у размове са Свабодай Анжаліка параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з гвалтам ва ўласнай сям’і; расказвае, як плакала ад шчасьця, калі над Домам ураду залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
За 20 гадоў колькасьць расейцаў у Беларусі зьменшылася амаль на паўмільёна, доля беларусаў узрасла.
Адвакаты сябры прэзыдыюму Каадынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага пераследу праз адсутнасьць складу злачынства.
Яўгена затрымалі ў суботу 26 верасня. За кратамі ён прабыў некалькі дзён, пасьля чаго атрымаў штраф і выйшаў на волю ў Жодзіне.
Дзень нараджэньня самы папулярны сайт краіны адзначае ў сытуацыі нечуванага раней перасьледу ўладамі незалежных СМІ.
«У веку 92 гадоў ад хваробы, выкліканай каранавірусам, памёр вядомы гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызваленчага руху, мэмуарыст, грамадзкі дзеяч і пэдагог Барыс Самуілавіч Клейн», — паведаміў у Facebook Аляксандар Фядута.
4 кастрычніка ў Менску прайшла ўжо восьмая нядзельная акцыя пратэсту «Марш вызваленьня палітвязьняў» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На сёньняшнім маршы налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў.
Дадому да фатографа Дар’і Сапранецкай увечары 4 кастычніка, пасьля заканчэньня маршу, прыяжджалі людзі ў балаклавах, але Дар’я не адчыніла дзьвярэй, паведамляе «Эўрарадыё».
У Магілёве ўдзельніка пратэставай акцыі пакаралі адміністрацыйным арыштам, а з ізалятара забралі ў войска. Міліцыя сьцьвярджае, што малады чалавек пайшоў на пратэст за грошы. Маці лічыць, што сына запалохалі і ён абгаварыў сябе.
Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрымалі відэакарэспандэнтку сайту «Сильные новости» Надзею Пужынскую.
Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч. Пра гэта нобэлеўская ляўрэатка заявіла на прэс-канфэрэнцыі літаратурнага фэстывалю Taormina Book у Італіі.
Паводле дадзеных сьледзтва, 29 верасьня ў бальніцу паступіў 41-гадовы мянчук зь цялеснымі пашкоджаньнямі. Празь некалькі дзён, 3 кастрычніка, ён памёр, паведамляе Сьледчы камітэт у Тэлеграме.
Актывіста АГП з Дуброўны Міхаіла Чамураку міліцыя затрымлівала з ужываньнем сілы і спэцсродкаў, два дні яго трымалі ў ізалятары ў Воршы. У выніку Аршанскі суд пастанавіў спыніць адміністрацыйны працэс праз адсутнасьць у дзеяньнях абвінавачанага складу правапарушэньня.
У сталіцы зьявяцца інфармацыйныя пляцоўкі, дзе менчукі змогуць гаварыць аб праблемах сфэры ЖКГ, водазабесьпячэньня, ацяпленьня, капітальнага рамонту, а таксама абмяркоўваць зь мясцовымі ўладамі спосабы іх вырашэньня, паведамляе БЕЛТА.
Як чакаецца, суд над імі адбудзецца ў панядзелак.
Паводле інфармацыі страйкаму «Беларускалію», у Салігорску 3 кастрычніка затрымалі каля 20 чалавек, большасьць затрыманых — прадстаўнікі страйкаму.
Трэцяга кастрычніка на волю выйшаў палітвязень Сьвятаслаў Барановіч.
У Салігорску 3 кастрычніка затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу» Ірыну Арахоўскую.
3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.
У камэнтары да інтэрактыўнай выявы Ігар Яноўскі дызайнэр адзначае, што з пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.
Беларусы Пецярбургу запісалі відэаролік, у якім асудзілі гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
У Менску ва Ўруччы адбылася імправізаваная выстава «Мая Беларусь сядзіць у турме», прысьвечаная палітвязьням.
Ніякія абставіны не могуць служыць апраўданьнем катаваньняў або любых іншых формаў жорсткага абыходжаньня — заявілі прадстаўнікі ААН падчас размовы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў Беларусі
Мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што Вольгу Семчанку затрымалі ў цэнтры гораду і даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Пра затрыманьне стала вядома ад ейнага знаёмца, якога міліцыянты папрасілі забраць яе ровар ад кінатэатру «Радзіма»
29-гадовая Ірына Саўчанка расказвае Свабодзе, як перажыла першы свой суд за палітыку, што падштурхнула яе да ўдзелу ў пратэстных акцыях, ці было ёй страшна выходзіць на іх ды чым яе палохалі ў міліцыі.
Размаўляем з Францішкам Вячоркам, дарадцам Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах, пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, пра ролю Эўразьвязу і ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу, пра тое, з кім і пра што будзе гаварыць Лукашэнка.
Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Плятформа эўрапейскай памяці і сумленьня» абвясьціла, што лідэр беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская атрымае сёлетнюю прэмію «Эўрапейская памяць і сумленьне»
Галоўная рэдактарка незалежнага выданьня KozaPress Ірына Славіна 2 кастрычніка падпаліла сябе каля МУС у Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Яна загінула. Самагубства журналісткі пацьвердзіў «Настоящему времени» муж загінулай.
Выпускнікі Гомельскага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны запісалі відэазварот у падтрымку арыштаванай выкладчыцы ўніверсітэту, дацэнта катэдры расейскай мовы і літаратуры кандыдаткі філялягічных навук Натальлі Суславай.
У менскі шпіталь хуткай мэдычнай дапамогі 29 верасьня паступіў мужчына зь менскага ізалятару на завулку Акрэсьціна. Пацярпелы — Дзяніс Кузьняцоў, яму 41 год.
Вольга працуе псыхолягам і жыве ў Менску. За шпацыр з кветкамі ёй прысудзілі штраф у 30 базавых. Жанчына расказала Свабодзе пра тое, што яна перажыла і навошта дарыла кветкі сілавікам падчас затрыманьня.
Зь Міністэрства замежных справаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ужо сышлі некалькі дзясяткаў чалавек.
„Не магу маўчаць“ — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
У Савецкім і Першамайскім раёнах сталіцы кепская вада, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Судзьдзя Фрунзэнскага суду Бугук Н.М. прысудзіла Юліі Радзівіл штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сьведкі-міліцыянты у суд не прыйшлі.
Загрузіць яшчэ