Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хвалі папулярнасьці дваровых чатаў менскія ўлады запусьцяць Telegram-каналы для абмеркаваньня праблемаў гараджанаў


Пэрформанс у двары на вуліцы Чарвякова, «плошча Перамен»
Пэрформанс у двары на вуліцы Чарвякова, «плошча Перамен»

У сталіцы зьявяцца інфармацыйныя пляцоўкі, дзе менчукі змогуць гаварыць аб праблемах сфэры ЖКГ, водазабесьпячэньня, ацяпленьня, капітальнага рамонту, а таксама абмяркоўваць зь мясцовымі ўладамі спосабы іх вырашэньня, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў лічыць, што з дапамогай такога дыялёгу можна ўцягнуць людзей у кіраваньне тэрыторыямі, удасканаленьне сваіх дамоў, пад’ездаў, двароў.

Словы Кухарава прагучалі пасьля заявы МУС, што ў кожным пратэставым чаце ёсьць супрацоўнік міліцыі, а таксама першага выпадку затрыманьня адміністратара дваровага чату.

1 кастрычніка ў кватэры адміністратара тэлеграм-чату «Грушвилль» Дзьмітрыя Сухенкі прайшоў ператрус, гаспадара затрымалі. Забралі кампутарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасьля ператрусу яго адвезьлі ў Маскоўскае РУУС. Раней праблемаў з праваахоўнымі органамі Сухенка ня меў.

Выглядае, што гэта першы выпадак, калі затрымалі адміністратара дваровага чату, якія апошнім часам набываюць вялізную папулярнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG